viasna on patreon

Суд даў 15 сутак хлопцу з інваліднасцю

2020 2020-11-17T13:37:15+0300 2020-11-17T13:38:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/femida-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 лістапада суддзя Партызанскага раёна Кацярына Чайко прысудзіла 15 сутак Мікіце Лявіцкаму — хлопец мае інваліднасць другой групы.

Студэнта Мікіту Лявіцкага затрымалі 15 лістапада на вуліцы Чарвякова. 17 лістапада яго асудзілі па скайпе на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, нагледзячы на тое, што ў вопісе справы пазначана, што пры сабе хлопец меў пасведчанне аб другой групе інваліднасці. Мікіта прызнаў віну, але адзначыў, што яму двойчы выклікалі хуткую дапамогу: акрамя прыроджанай траўмы, ён хварэе на астму. Ён прасіў суд даць яму штраф праз стан здароўя і неадкладныя справы ў інстытуце і адзначаў, што мае магчымасць яго выплаціць.

Згодна з часткай 2 арт. 6.7 КаАП, адміністрацыйны арышт не можа прымяняцца ў адносінах да людзей з інваліднасцю першай і другой групы. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства