viasna on patreon

Затрыманні і вобшукі працягваюцца ў панядзелак Дапоўнена

2020 2020-11-16T19:58:27+0300 2020-11-17T08:21:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак, 16 лістапада, працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Пасля традыцыйнага "Маршу пенсіянераў" пачалі выходзіць на сувязь журналісты Аляксандра Квіткевіч (TUT.BY і "Новы час") і Максім Лаўрэцкі (БелаПАН). Пазней стала вядома, што яны знаходзяцца ў Ленінскім РУУС. Прадстаўнік ГУУС паведаміла, што журналістаў "даставілі ў РУУС для разбіральніцтва".

Па інфармацыі TUT.BY,  на журналіста газеты «Новы Час» і TUT.BY Аляксандру Квіткевіч склалі адміністрацыйны пратакол па арт. 23. 34 КаАП Беларусі (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Яна на Акрэсціна, заўтра суд. На Акрэсціна даставілі і журналіста Максіма Лаўрэцкага.

Таксама ў Мінску пасля "Маршы пенсіянераў" быў затрыманы 19-гадовы Арцём Баярскі, 62-гадовая Наталля Рашчынская, 63-гадовага Геннадзя Шайдарава. Затрымалі каля метро.

Днём у Мінску на Машэрава быў затрыманы Анатоль Кабервэйн. Прычыны затрымання невядомыя.

На "Плошчы Перамен" супрацоўнікі міліцыі затрымалі 55-гадавога Сяргея Науменку, калі той хацеў ускласці кветкі ў памяць забітага там Рамана Бандарэнкі. Пры такіх жа самых абставінах быў затрыманы Аляксандр Бабарыкін.

Каля 19:00 магілёўскія праваабаронцы "Вясны" паведамляюць, што ў мясцовага актывіста і праваабаронцу Аляксандра Хамратава дома адбываецца ператрус. Прычына невядомая.

Таксама ў Магілёве затрымалі і павезлі ў Кастрычніцкі РАУС актывістаў Аляксандра Царука і Дзмітрыя Расеко.

Як паведаміў "Белсат", у кватэру брэсцскага актывіста Віктар Клімуса спрабуюць уварвацца міліцыянты.

Інфармацыя даўпаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства