viasna on patreon

Хроніка пераследу ў Беларусі 2 лістапада Дапоўнена

2020 2020-11-02T16:36:00+0300 2020-11-02T22:44:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrym23092020tutbyjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне ў Мінску 23 верасня. Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

Затрыманне ў Мінску 23 верасня. Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

2 лістапада працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, адлічэнні студэнтаў і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Мінску па дарозе на працу быў затрыманы Арцём Караткевіч, які паказаў дызлайк картэжу Лукашэнкі на праспекце Пераможцаў. Цяпер яго тэлефон недасяжны. У Мінску былі таксама затрыманыя Зміцер Грыгор'еў, Максім Вішнеўскі, Кірыл Соіч, Віктар Мельнікаў, Аляксей Войніч, Сяргей Канаплюк, Зміцер Татарыцкі, Андрэй Карэлін, Аляксей Войніч, Сяргей Канаплюк, Зміцер Татарыцкі, непаўнагадовы грамадзянін РФ Андрэй Карэлін.

Чытачы TUT.BY паведамляюць, што АМАП затрымаў людзей, якія стаялі ў ланцугу салідарнасці каля бізнэс-цэнтру "Дамашэўскі" у Мінску. Затрыманні адбыліся і каля Парку Горкага. Затрыманая актрыса Драматычнага тэатру беларускай арміі Алеся Клачко.

Падчас акцыі салідарнасці затрыманыя лекары Вольга СтэфановічРуслан Якубоўскі, Станіслаў Салавей, Зміцер і Ірына Маркелавы, Яўген Майскі, Леанід Глазкін, Валерыя Цімашэнка і Руслан Бадамшын. Хутчэй за ўсё, іх адвезлі ў Маскоўскі РУУС.

З Мінскага электратэхнічнага заводу звольнілі 25 чалавек, якія бралі ўдзел у страйку. Пра гэта БелаПАН паведаміў былы вядучы інжынэр прадпрыемства Віталь Чычмароў.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск на прылёце былі затрыманыя журналістка Ларыса Шчыракова і сацыёлаг Антон Барысенка. Ім учынілі паглыблены дагляд рэчаў і праверку дакументаў. Пасля гэтага – адпусцілі.

Затрыманы кіраўнік выбарчага штаба Сяргея Чэрачня на прэзідэнцкіх выбарах Мікалай Лысянкоў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. "Следчы камітэт праводзіць вобшук у кватэры. Са Стоўбцаў забіраюць у Менск (на допыт)”, — паведаміў Чэрачэнь на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Затрыманы і сябра Лысянкова Андрэй Буката.

Чытачы тэлеграм-канала "Нашай нівы" паведамляюць як мінімум пра двух затрыманых у Новай Баравой у Мінску.

У Гародні сваякам затрыманых пагражалі каля Кастрычніцкага РАУС. Калі пачаліся выязныя суды, з будынка РАУС выйшаў міліцыянт і абвясціў: «Для вас добрая навіна, калі вы цяпер адсюль ня пойдзеце, то празь пяць хвілін будзеце ўсе затрыманыя, бо ў Telegram-каналах пачалі пісаць заклікі прыехаць, падтрымаць людзей», – паведамляе тэлеграм-канал “Радыё Свабода”.

У Брэсце затрыманы Зміцер Кіндрук.

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

У сувязі з маштабнымі затрыманнямі ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства