Блог: Валянцін Стэфановіч

Схаванае сэрца

25.01.2018 Схаванае сэрца

Апошнія песні на вершы Міхала я слухаў у выканнні вясёлага гурта IQ48. Песня “Схаванае сэрца” асабліва хапала за жывое. Мне падаецца, што так пра родны Менск ніхто больш не пісаў і не спяваў. Прычым цікава, што пры ўсім сваім велізарным укладзе ў сучасную беларускую культуру сам Міхал заставаўся асобай непублічнай і вельмі сціплай.

“Дзед”

20.11.2017 “Дзед”

Роўна 25 гадоў таму я дэмаблілізваўся з войска. Гэта быў адзін з самых шчаслівых дзён у маім жыцці. Не пра ўсё, што там было, хочацца ўзгадваць. Казаць пра сябе ў ролі ахвяры цяжка. Але казаць пра свае нягожыя ўчынкі значна цяжей, бо тое, што ты зрабіў, выклікае толькі заслужанае асуджэнне і абурэнне.

Калейдаскоп

25.10.2017 Калейдаскоп

Чалавечы мозг нагадвае папсаваны кампутар. Ён не захоўвае ўсю інфармацыю, якую мы атрымліваем на працягу свайго жыцця. Ен карэктуе яе, зацірае і знішчае, захоўваючы такім чынам наш душэўны супакой і псіхіку. Не ўсё тое, што перажылі і бачылі ў жыцці, мы хочам захаваць у аператыўнай памяці свайго мозгу.

Метамарфоза Сан Су Чжы

19.09.2017 Метамарфоза Сан Су Чжы

Дзеля прыходу да ўлады апазіцыйныя палітыкі вельмі часта выкарыстоўваюць праваабарончую рыторыку і вельмі часта забываюцца на яе, атрымаўшы ўладу. Чаму так адбываецца? Піша Валянцін Стэфановіч.

Некалькі словаў пра канстытуцыйнасць Дэкрэта № 3. <em>Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прысвячаецца…</em>

15.03.2017 Некалькі словаў пра канстытуцыйнасць Дэкрэта № 3. Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прысвячаецца…

Напярэдадні на сайце Канстытуцыйнага суда апублікаваны адказ на звароты грамадзянаў, у якім суд прыходзіць да высновы пра поўную адпаведнасць палажэнняў Дэкрэта № 3. Аднак пытанні да нормаў Дэкрэта адносна іх законнасці ўсё адно застаюцца...

“Привлечённые”

06.12.2016 “Привлечённые”

Валянцін Стэфановіч піша пра выбудаваную ў Беларусі "піраміду прыгону", пры якой чыноўнікі не раздумваючы раздаюць загады-распараджэнні пра прымус людзей да працы.

Goodbye Ленін

15.11.2016 Goodbye Ленін

Здарылася гэтая гісторыя ў тыя далёкія часы, калі ўсе мы былі піянерамі, насілі чырвоныя гальштукі, хадзілі “строем” пад крычалкі, у якіх кляліся вырасці годнай зменай старэйшым камуністам-ленінцам.

ГКЧП вачыма жаўнера

22.08.2016 ГКЧП вачыма жаўнера

У жнівеньскія дні 1991 году я быў далёкі ад тагачаснага палітычнага жыцця, але стаўся сведкам тых гістарычных падзей. І добра што толькі сведкам, а не актыўным удзельнікам магчымага супрацьстаяння і кровапраліцця. Пазбегнуць гэтага, калі б дайшло, мне было б надзвычай складана…

Peace&Love

23.05.2016 Peace&Love

Выступ Валянціна Стэфановіча на імпрэзе з нагоды 20-годдзя дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна", што адбылася 20 траўня ў Менску.

Адкрыты ліст праваабаронцы Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку

16.05.2016 Адкрыты ліст праваабаронцы Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку

Хацеў напісаць да вас іншы зварот, з просьбай аб літасці да чатырох грамадзянаў нашай краіны, прыгавораных судамі да смяротнага пакарання. Нядаўні расстрэл крыху змяніў мае планы...

Праваабарона vs палітыка. Яшчэ адзін акадэмічны прыклад

21.03.2016 Праваабарона vs палітыка. Яшчэ адзін акадэмічны прыклад

Нядаўняя заява Сойму Партыі БНФ з заклікам да спынення прытоку мігрантаў з Сірыі ў Беларусь уяўляе сабой той самы акадэмічны прыклад адрознення палітычнай дзейнасці ад праваабарончай.

О бедном студенте замолвите слово

25.01.2016 О бедном студенте замолвите слово

А вот мне, например, вовсе не интересно, как учился Глеб Вайкуль и по какой причине он не сдал практику – фольклорист несчастный. Не интересно по одной простой причине: проблемы академических свобод, студенческого самоуправления от его, Вайкуля, успеваемости актуальность свою не утратили.

Выбары скончыліся. А што далей?

19.10.2015 Выбары скончыліся. А што далей?

А што далей? Як доўга ўлады змогуць утрымліваць сітуацыю у “ручным” рэжыме і якой тактыкі гэтая сітуацыя вымагае ад праваабарончай супольнасці краіны? Каб адказаць на гэтае пытанне, варта адзначыць некаторыя высновы, якія напрошваюцца пасля адбыўшайся электаральнай кампаніі.

Быў месяц чэрвень

13.07.2015 Быў месяц чэрвень

Пачатак чарговай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі і летняя спёка нагадалі мне пра далёкія падзеі чэрвеня 1994 года – пра першы тур першых у гісторыі незалежнай Беларусі прэзідэнцкіх выбараў. Чытаў я шматлікія ўспаміны тагачасных кандыдатаў і падумаў - а я ж таксама сведка тых гістарычных падзеяў, нават непасрэдны ўдзельнік, можна сказаць. Быў я тады малады і вясёлы, а на небе ярка свяціла сонейка…

Што такое сацпрымітывізм і як з ім змагацца

15.05.2015 Што такое сацпрымітывізм і як з ім змагацца

Кароткае апісанне асноўных сімтомаў і парады па самалячэнні

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства