Грамадзкі кантроль: што і навошта?

2015 2015-09-14T17:56:10+0300 2015-09-14T17:56:10+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мы вельмі часта сустракаем у навінах, што хтосьці кагосьці кантралюе, хоча кантраляваць альбо, наадварот, не разумее, навошта займацца грамадзкім кантролем.

Грамадзкі кантроль – складаная комплексная тэма, якая ня мае адназначнай трактоўкі. Магу прапанаваць толькі свой вузкі падыход, згодна зь якім, грамадзкі кантроль - гэта незалежнае назіраньне з боку грамадзянскай супольнасьці за дзеяньнямі/рашэньнямі ворганаў улады, зьвязанымі з захаваньнем, абаронай і забесьпячэньнем фундамэнтальных правоў і свабод чалавека ў дзяржаве.

Сярод агульнай пасіўнасьці і абыякавасьці цяжка даказваць, што сытуацыю можна зьмяніць. Але вось некалькі прычынаў, каб усё ж займацца тэмай грамадзкага кантролю:

  • Грамадзкі кантроль – гэта пра адказнасьць кожнага грамадзяніна за тое, якім чынам за яго падаткі працуюць дзяржаўныя ворганы, на колькі забясьпечваюць і абараняюць правы чалавека;
  • Грамадзкі кантроль – гэта пра фіксацыю нейкіх фактаў на ўласныя вочы, а ня проста чужая інфармацыя ці аналітыка ў СМІ;
  • Грамадзкі кантроль – гэта пра пошук аб’ектыўнай і незалежнай інфармацыі пра грамадзкія праблемы з тым, каб паспрабаваць іх вырашаць прававымі мэтадамі;
  • Грамадзкі кантроль – гэта пра дыялёг з ворганамі ўлады як адзіны магчымы шлях паляпшэньня сытуацыі на сёньняшні дзень.

Сьпіс можна працягваць, заўжды ёсьць пункт “дадаць сваё” :)

Тых, хто хоча пазнаёміцца з тэарэтычнымі і практычнымі аспэктамі грамадзкага кантролю (асабліва на прыкладзе выбараў, судоў і акцый), запрашаем на наш дыстанцыйны курс, зарэгістравацца на які можна па спасылцы http://humane.by/lp

Наста Лойка

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” з 2010 года, удзельніца Міжнароднага моладзевага праваабарончага руху. Магістр Еўрапейскага і міжнароднага права. Профільныя тэмы: палітвязьні, адвольныя затрыманьні, мірныя сходы, грамадзкі кантроль, асьвета й адукацыя ў галіне правоў чалавека. Шмат што з праваабарончай дзейнасьці застаецца “за кадрам”: не пра ўсё пішуць у навінах, не пра ўсё могуць спытаць журналісты. Мой блёг ськіраваны на асьвятленьне асобных тэмаў у галіне правоў чалавека, у чым я зыходжу з уласнага досьведу й меркаваньня.

* Адказнасць за змест тэкстаў, як і за правапіс і пунктуацыю, нясуць выключна аўтары блогаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства