Навіны за 26 лютага 2014

У Бярозаўскім райвыканкаме сумачкі адбіраюць “для камфорту”

26.02.2014 У Бярозаўскім райвыканкаме сумачкі адбіраюць “для камфорту”

Бярозаўскі райвыканкам адказаў на скаргу, якую пакінулі ў кнізе заўвагаў стараста аднаго са шматкватэрных дамоў Тамара Шчапёткіна і сябра савета гэтага дома Святлана Свірская. У адказе паведамілі пра тое, што “прапануюць здымаць вопратку і пакідаць сумачкі і пакеты, каб заяўнікам на прыёме было камфортней сябе адчуваць, і каб не горача”.

Пікет да Дня Волі ў Глыбокім забаронены

26.02.2014 Пікет да Дня Волі ў Глыбокім забаронены

Прычына забароны ўжо традыцыйная: адсутнасць дамоў на абслугоўванне акцыі медыкамі, камунальнымі службамі і міліцыяй. Пры гэтым раённае міліцэйскае кіраўніцтва наўпрост заявіла ініцыятарам пікету, што заключаць папярэднія дамовы адмаўляецца.

Орша: кандыдату ў дэпутаты забаранілі выступ на радыё

26.02.2014 Орша: кандыдату ў дэпутаты забаранілі выступ на радыё

Запіс быў зроблены 25 лютага і сёння павінны быў выйсці ў эфір. Але ідэолагам не спадабаўся адзін з абзацаў выступу, які зачытваў кандыдат Мікалай Дзямідаў.

Сёння Барысу Звозскаву споўнілася б 65 год

26.02.2014 Сёння Барысу Звозскаву споўнілася б 65 год

Вядомы праваабаронца пайшоў з жыцця у 2012 годзе пасля цяжкай і працяглай хваробы. У ягоны гонар была змененая назва беларускага ДПЧ у Вільні - на Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Матэрыялы з інтэрнэту будуць доказамі ў судзе

26.02.2014 Матэрыялы з інтэрнэту будуць доказамі ў судзе

Зь ліпеня гэтага году натарыюсы атрымліваюць права аглядаць пісьмовыя доказы, у тым ліку і разьмешчаныя ў сетцы Інтэрнэт, і складаць адпаведныя пратаколы.

Валянцін Стэфановіч: "Нічога прынцыпова новага, што можа паўплываць на беларусаў, у новай рэдакцыі Закона "Аб ваенным становішчы" я не ўбачыў"

26.02.2014 Валянцін Стэфановіч: "Нічога прынцыпова новага, што можа паўплываць на беларусаў, у новай рэдакцыі Закона "Аб ваенным становішчы" я не ўбачыў"

Не ўсе згодныя з тым, што новая рэдакцыя Закона "Аб ваенным становішчы" з'яўляецца чымсьці радыкальным, а прапанаваныя змены наўрад ці звязаныя з падзеямі ва Украіне. Такое меркаванне намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч выказаў у каментары TUT.BY.

Запрашаем на круглы стол

26.02.2014 Запрашаем на круглы стол

Запрашаем на круглы стол “Палітычныя зняволеныя: падыходы праваабаронцаў. Крытэрыі”. Круглы стол адбудзецца 3 сакавіка ў 11 гадзін у памяшканні “Арт-сядзібы” (Інструментальны завулак 6, офіс 105).

Баранавічы: жыхары адмаўляюцца прымаць удзел у выбарах

26.02.2014 Баранавічы: жыхары адмаўляюцца прымаць удзел у выбарах

Жыхары вуліцы Дамашэвічскай і 3-га завулка Дамашэвічскага адмаўляюцца прымаць удзел у выбарах 23 сакавіка. Гэта стала вядома з ліста кандыдата ў дэпутаты гарадскога і абласнога Саветаў Мікалая Чарнавуса, які ён накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію на імя Лідзіі Ярмашынай.

Брэст: адмова прадстаўніку БСДП (Грамада) у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты  гарадскога савета прызнаная неабгрунтаванай

26.02.2014 Брэст: адмова прадстаўніку БСДП (Грамада) у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты гарадскога савета прызнаная неабгрунтаванай

Гарадская выбарчая камісія аргументавала сваё рашэнне адмовіць у рэгістрацыі Генадзю Ігумнаву тым, што ён не пазначыў у свай дэкларацыі зямельны ўчастак на лецішчы. Сам Ігумнаў сцвярджае, што гэты ўчастак ім прададзены яшчэ некалькі гадоў таму.

Міністэрства інфармацыі падмяняе моўную дыскрымінацыю свабодай слова

26.02.2014 Міністэрства інфармацыі падмяняе моўную дыскрымінацыю свабодай слова

Адміністрацыя прэзідэнта перанакіравала скрагу салігорскіх актывістаў на моўную дыскрымінацыю з боку мясцовага тэлеканала ў Міністэрства інфармацыі. Намеснік міністра Шэдко Д. Г. умешвацца ў працу дзяржаўнага камунальнага прадпрыемства «Салігорскі тэлевізійны канал» адмовіўся.

Суд перанесены з-за непадрыхтаванасці і некампетэнтнасці прадстаўніка Баранавіцкага гарвыканкама

26.02.2014 Суд перанесены з-за непадрыхтаванасці і некампетэнтнасці прадстаўніка Баранавіцкага гарвыканкама

25 лютага суддзя суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Вольга Апановіч праводзіла папярэдняе судовае пасяджэнне, на якім разглядалася скарга Рыгора Грыка на неправамоцныя дзеянні гарадскіх чыноўнікаў, якія не толькі незаконна адмовілі грамадскаму актывісту ў правядзенні пікета, але і несвоечасова паведамілі яму пра гэта.

Віцебскі абласны суд стаў на бок камісіі, якая ашукала выбаршчыкаў (дадаліся заявы выбаршчыкаў)

26.02.2014 Віцебскі абласны суд стаў на бок камісіі, якая ашукала выбаршчыкаў (дадаліся заявы выбаршчыкаў)

Аляксей Гаўруцікаў і Хрыстафор Жаляпаў прадставілі суду пісьмовыя тлумачэнні грамадзян, чые подпісы за вылучэнне актывістаў былі прызнаныя несапраўднымі. Некаторыя з іх з'явіліся ў суд, каб распавесці пра тое, як іх ашукалі.

У Бярозе ўсе міліцэйскія сілы былі кінутыя на трох раздатчыкаў бюлетэняў (фота)

26.02.2014 У Бярозе ўсе міліцэйскія сілы былі кінутыя на трох раздатчыкаў бюлетэняў (фота)

Не паспеў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прыехаць у Бярозу для раздачы бюлетэняў “Голас розуму”, як яго ўжо там чакаў чалавек у цывільным. Ён прадставіўся капітанам, але дакументаў не паказаў, узяў бюлетэнь,тыцнуў пальцам у карыкатуру “Мацька народца БССР” і сказаў: "Гэта супраць прэзідэнта".

26.02.2014 Канцэрт гурта “Dzieciuki” ў Берасці не адбудзецца

Пра адмену канцэрта гурта “Dzieciuki” ў Берасці стала вядома за тры дні да запланаванага выступу гарадзенскага калектыва.

Запісвайся назіральнікам на выбары ў мясцовыя Саветы!

26.02.2014 Запісвайся назіральнікам на выбары ў мясцовыя Саветы!

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» пачынае набор назіральнікаў за выбарамі дэпутатаў ў мясцовыя Саветы Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 23 сакавіка 2014 года.

2019: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства