viasna on patreon

Сёння Барысу Звозскаву споўнілася б 65 год

2014 2014-02-26T14:56:18+0300 2014-02-26T15:17:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zvozskau-barys.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Звозскаў

Барыс Звозскаў

Барыс Звозскаў нарадзіўся 26 лютага 1949 года ў Белогорску (Расія). Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер», Вышэйшыя міжнародныя курсы па абароне правоў чалавека.


З 1990-х гадоў Звозскаў пачаў актыўна займацца праваабарончай дзейнасцю, практычнай абаронай у палітычна матываваных судовых працэсах, прымаў удзел у экспертызе шэрагу законапраектаў. З 1998 года займаўся прававым асвятленнем у кірунку прэвентыўнай праваабароны.


Праваабаронца вельмі шмат працаваў з журналістамі і грамадзянскімі актывістамі па пытаннях абароны ў адміністрацыйных і крымінальных працэсах. Унёс вялікі ўклад у асвятленне і адукацыю па пытанні правоў чалавека сярод моладзі, юрыстаў, журналістаў і праваабаронцаў. У 2008 годзе стаў лаўрэатам прэміі "Праваабаронца года - 2008".

 

З самага пачатку Барыс Звозскаў быў сярод ініцыятараў і актыўных удзельнікаў працэсу стварэння і затым развіцця Беларускага дома правоў чалавека, з 2007 па 2010 быў прэзідэнтам ДПЧ. 31 ліпеня 2013 года была афіцыйна зацверджана новая назва беларускага ДПЧ у Вільні – Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава. 

 

Праваабаронца пайшоў з жыцця ў чэрвені 2012 года пасля цяжкай і працяглай хваробы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства