viasna on patreon

Міністэрства інфармацыі падмяняе моўную дыскрымінацыю свабодай слова

2014 2014-02-26T11:24:38+0300 2014-02-26T11:24:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя прэзідэнта перанакіравала скрагу салігорскіх актывістаў на моўную дыскрымінацыю з боку мясцовага тэлеканала ў Міністэрства інфармацыі. Намеснік міністра Шэдко Д. Г. умешвацца ў працу дзяржаўнага камунальнага прадпрыемства «Салігорскі тэлевізійны канал» адмовіўся.

Змаганне салігорцаў за моўную роўнасць у эфіры тэлеканала СТК цягнецца ўжо амаль год. Яшчэ ўлетку суд Салігорскага раёна “адфутболіў” іх з гэтым пытаннем да дзяржаўных ідэалагаў. Прайшоўшы ўсю вертыкаль улады да самай Адміністрацыі прэзідэнта, актывісты зноўку рыхтуюцца да судовага працэсу.

- Адказ Міністэрства інфармацыі досыць класічны. Маўляў, паводле Закону аб СМІ масавая інфармацыя можа распаўсюджвацца ў Рэспубліцы Беларусь на двух дзяржаўных мовах, і працэнтныя ці якія-небудзь іншыя суадносіны для дзяржаўных моваў вяшчання не прадугледжваюцца, - кажа адзін з барацьбітоў за моўную роўнасць Віктар Малочка.

Таксама намеснік Міністра Шэдко Д. А. паведамаляе, што канчатковае рашэнне па гэтым пытанні прымае галоўны рэдактар тэлеканала, а ўмяшальніцтва ў сферу прафесійнай самастойнасці рэдакцыі СТК называе незаконным абмежаваннем свабоды масавай інфармацыі. Адпаведна, вырашэнне пытання аб прапанаваным актывістамі стварэнні папкі з беларускамоўнымі вершамі і выканаўцамі, а таксама завядзенне спецыяльных бланкаў заказаў віншаванняў, Міністэрства інфармацыі лічыць выключнай кампетэнцыяй адміністрацыі Салігорскага тэлевізійнага канала.

Салігорскія актывісты ўважаюць аргументацю Міністэрства інфрамацыі дапушчальнай для прыватных медыяў. З боку дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, асабліва ад тых, якія, як тэлеканал СТК, займаюць манапольны статус у рэгіёне, актывісты чакаюць недыскрымінацыйнага падыходу да інфармацыйнай палітыкі на падставе роўнасці і павагі да правоў беларускамоўнай меншасці. Далей адстойваць свае правы актывісты збіраюцца зноўку ў судовых інстанцыях.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства