Навіны за Жнівень 2008

31.08.2008 Капыль: Па рашэнні пракуратуры павінен быць заменены 21 сябра ўчастковых камісій

У кожнай з васьмі ўчастковых камісій з парушэннямі былі вылучаны і зацверджаны ад двух да чатырох сяброў камісій, а гэта агулам 21 сябра ўчастковых камісій. Усе ўказаныя прадстаўнікі камісій былі вылучаны ад працоўных калектываў, сябраміі якіх яны не з'яўляюцца.

31.08.2008 Віцебск: ЦВК не прызнае шматлікія публікацыі аб прэтэндэнтах ад улады датэрміновай агітацыяй

Па ўсёй краіне яшчэ да рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты пракацілася хваля публікацый аб "заслугах і вартасцях" дзяржслужбоўцаў, якія вылучыліся прэтэндэнтамі ў кандыдаты. Пакуль да справы (да афіцыйнай рэгістрацыі і пачатку агітацыйнага перыяду выбарчай кампаніі), да чытачоў ужо паспелі данесці і замацаваць "іх светлыя вобразы".

31.08.2008 АДС адкладае рашэнне аб ўдзеле ў выбарах да 21 верасня

Палітычная Рада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў пастанавіла адкласці да 21 верасня рашэнне аб далейшым удзеле АДС у парламенцкай выбарчай кампаніі.

31.08.2008 Капыль: Стаўка на правераныя кадры

У параўнанні з папярэднімі выбарамі персанальны склад участковых камісій на 80% застаўся ранейшым.

31.08.2008 Гародня: Назіральнікі ад АБСЕ сустрэліся з беларускімі калегамі

Міжнародныя назіральнікі папрасілі сваіх беларускіх калег падзяліцца з імі сваім досведам і ўжо напрацаванымі матэрыяламі.

30.08.2008 30 жніўня – Міжнародны дзень зніклых без вестак

У Беларусі няма войнаў і канфліктаў. Але чатыры чалавекі – палітыкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі і тэлеаператар Зміцер Завадзкі, – зніклі пры загадкавых абставінах.

30.08.2008 Шчучын. Незарэгістраваны прэтэндэнт Павел Станеўскі падаў скаргу ў ЦВК

Незарэгістраваны прэтэндэнт на дэпутацкае месца па Шчучынскай выбарчай акрузе № 60 Павел Станеўскі лічыць, што ў яго яшчэ ёсць шанцы.

30.08.2008 Выдадзены рэгіянальны бюлетэнь “Выбаршчык”

У Гомельскай вобласці выдадзены незалежны інфармацыйны бюлетэнь “Выбаршчык”, у якім змешчаны матэрыялы аб кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў.

30.08.2008 Партыя БНФ будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі толькі да 23 верасня

Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне працягнуць удзел у выбарах да 23 верасня. Да гэтага часу ўсе кандыдаты ад партыі павінны зняць свае кандыдатуры.

30.08.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені

Галоўнай падзеяй тыдня стала рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Зафіксавана, якім чынам адбываліся праверкі акруговымі камісіямі дакументаў аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты і праводзілася рэгістрацыя кандыдатаў. “Назіральнікі не надзеленыя правам…” – асноўны лейтматыў тыдня ў іх стасунках з камісіямі.

30.08.2008 «Бобруйский курьер» атрымаў два папярэджанні

Адразу два папярэджанні атрымала ад Міністэрства інфармацыі недзяржаўная грамадска-палітычная газета «Бобруйский курьер». Як паведаміў кіраўнік сектару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананнем заканадаўства Мінінфармацыі Віктар Гурэцкі, папярэджанні грунтуюцца на трох артыкулах Закона «Аб друку і іншых СМІ» — 11 («Перарэгістрацыя СМІ»), 26 («Выходныя дадзеныя») і 32 («Права на атрыманне інфармацыі»).

30.08.2008 “Крамбамбуля” дала канцэрт у калоніі

Праект Лявона Вольскага “Крамбамбуля” даў канцэрт у Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дагэтуль прапанову даць канцэрт у калоніі за сваю 25-гадовую кар’еру Лявон Вольскі атрымліваў толькі аднойчы – некалькі год таму разам з шэрагам іншых музыкаў ён ездзіў па віцебскіх калоніях і граў для непоўнагадовых вязняў.

30.08.2008 Рагачоў і Карма: выбары без выбару

Як у савецкія часы, выбаршчыкі Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў пойдуць на галасаванне выбіраць з аднога кандыдата. Двое іншых у Рагачоўскай выбарчай акрузе не дайшлі да рэгістрацыі.

30.08.2008 Малафронтавец аштрафаваны

Ашмянскі суд прысудзіў актывіста Лідзкай філіі Маладога Фронту Вадзіма Бароўскага да 10 базавых велічынь за тое, што маладафронтавец не задэкляраваў бел-чырвона-белы сьцяг і … 5 налепак.

30.08.2008 Менск: Спісы кандыдатаў і ўзоры выбарчых бюллетэняў былі падрыхтаваныя загадзя

Адразу пасля галасавання, без аніякіях перапынкаў, старшыня камісіі прадэманстравала ўзор бюлетэня, дзе фігуравалі прозвішчы трох згаданых кандыдатаў. Тым самым яна "прагаварылася" пра тое, што спіс зарэгістраваных асобаў быў вядомы загадзя.

2024: Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства