Навіны за 22 жніўня 2008

22.08.2008 Віцебск: Справу капітана Левінава разглядае пракуратура і МУС

У Цэнтральную камісію накіраваны зварот "Аб пераследзе Андрэя Левінава за намер вылучыць сваю кандыдатуру ў дэпутаты". У звароце ўказвалася, што, мяркуючы па разгорнутым шырокамаштабным ціску на капітана міліцыі Андрэя Левінава, далейшы ўдзел у выбарчай кампаніі яму прыйдзецца праводзіць ужо ў статуце былога супрацоўніка міліцыі. Таксама ў звароце ўтрымлівалася просьба прыняць неадкладныя меры па спыненні пераследу прэтэндэнта ў кандыдаты.

22.08.2008 Баранавічы: Пачаліся “хаджэнні” з мэтай праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў

Прадстаўнікі акруговых выбарчых камісій у Баранавічах пачалі “праверку” сапраўднасці подпісаў у падтрымку незалежных кандыдатаў.

22.08.2008 Бабруйск: Склад участковых камісій прадуманы да дробязяў

Са 107 бабруйскіх участковых камісій - 44 складаюцца з сябраў, якія працуюць у адным калектыве. Прычым у будынках СШ № 28 і № 20 будуць дзейнічаць па дзве камісіі, і ў склад кожнай з іх уваходзяць толькі супрацоўнікі гэтых школ.

22.08.2008 А.Мех: “Гэты суд — прыклад цынізму і здрады ўлады”

22 жніўня суддзя суда Кобрынскага раёна Аляксандар Бабаскін вынес рашэньне адмовіць сябру Партыі БНФ Аляксандру Меху па ўсіх пунктах яго пазову.

Заяўнік патрабаваў аднавіць яго на працы ў “Белтрансгазе”, кампенсаваць матэрыяльныя і маральныя страты.

22.08.2008 Восем палітычных партый накіравалі сваіх прадстаўнікоў у склад ЦВК

Восем палітычных партый накіравалі сваіх прадстаўнікоў у склад ЦВК з правам дарадчага голаса. Пра гэта было заяўлена 22 жніўня на паседжанні Цэнтрвыбаркама Беларусі.

22.08.2008 У дэпутаты збіраюцца балатавацца 68 работнікаў органаў дзяржкіравання

У кандыдаты вылучаюцца 68 работнікаў органаў дзяржкіравання, з іх 41 – дзеючыя дэпутаты ніжняй палаты парламента. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі.

22.08.2008 Штраф за пратэст супраць абортаў

На гэтым тыдні Кастусь Шыталь быў выкліканы да судовага выканаўцы Докшыцкага раённага суда «для выплаты прысуджаных 70 000 беларускіх рублёў». Як высьветлілася, гэта быў штраф за правядзеньне пікета на рынку ў Докшыцах 9 траўня 2008 года.

22.08.2008 Апазіцыянеры Магілёўшчыны незадаволеныя ціскам з боку сілавікоў

Прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты па шклоўскай акрузе № 90 ад аб'яднаных дэмакратычных сілаў Рыгор Костусеў, падводзячы вынікі першага этапу выбарчай кампаніі, у інтэрв'ю Еўрарадыё адзначыў, што акруговая выбарчая камісія чаканых перашкодаў не чыніла. Аднак ціск тым не менш быў з боку сілавых структураў

22.08.2008 «Любыя выбары — гэта дадатковая магчымасць кантактаваць з людзьмi...»

"Народная воля" вырашыла пацiкавiцца, што думаюць з нагоды парламенцкiх выбараў палiтыкi i рэгiянальныя каардынатары кампанii "За свабодныя выбары".

22.08.2008 Светлагорск: Падначаленыя камісіі

Большасць участковых камісій у Светлагорскай выбарчай акрузе сфарміраваныя ў асноўным з работнікаў адной арганізацыі. Узначальваюць камісіі кіраўнікі гэтых арганізацый. Вельмі зручна для любых маніпуляцыяў: ніхто з членаў камісіі не стане пярэчыць свайму дырэктару.

22.08.2008 Лябедзька: «Рана казаць, што палітвязняў няма»

Цяпер шмат гаворыцца аб тым, што Беларусь засталася без палітвязняў. Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька перакананы, што гэта не так.

22.08.2008 Прэтэндэнта ў кандыдаты затрымлiваў асабіста начальнiк крымiнальнага вышуку

У апошнi дзень падачы дакументаў на вылучэнне ў кандыдаты ў Лепелi быў затрыманы сябра аргкамiтэта па стварэннi Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi Аляксей Александровiч.

2019: Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства