viasna on patreon

Бабруйск: Склад участковых камісій прадуманы да дробязяў

2008 2008-08-22T22:52:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Са 107 бабруйскіх участковых камісій  -  44 складаюцца з сябраў, якія працуюць у адным калектыве. Прычым у будынках СШ № 28 і № 20 будуць дзейнічаць па дзве камісіі, і ў склад кожнай з іх уваходзяць толькі супрацоўнікі гэтых школ. Яшчэ некалькі камісій, утвораных падобным чынам, былі “разбаўлены” адным, максімум – двума сябрамі з іншых працоўных калектываў. Тым не менш, шляхі вылучэння “калег” пазначаны розныя – выбаршчыкамі, камітэтам БРСМ, рашэннем адміністрацыі  раёна, і г.д.

Ад АДС ва ўчастковыя камісіі Бабруйска патрапілі тры чалавекі – два сябра ПКБ і адзін з АГП. Да кожнага “апазіцыянера” ў склад камісіі будуць “прыстаўлены” па два ідэалагічна падкаваных члены з БРСМ і “Белай Русі”. А вось камуністы з КПБ, напрыклад, будуць працаваць у камісіях без “канкурэнтаў”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства