У дэпутаты збіраюцца балатавацца 68 работнікаў органаў дзяржкіравання
У кандыдаты вылучаюцца 68 работнікаў органаў дзяржкіравання, з іх 41 – дзеючыя дэпутаты ніжняй палаты парламента. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі.Акрамя таго, дакументы на рэгістрацыю падалі 61 работнік сферы адукацыі, культуры, навукі і аховы здароўя, 5 работнікаў гандлю і бытавога абслугоўвання, 4 супрацоўнікі праваахоўных органаў і ваенаслужачых, 36 работнікаў прамысловасці, траспарту і сувязі, 5 – сельская гаспадаркі. 41 прэтэндэнт у кандыдаты нідзе не працуе, 68 – жанчыны, 30 – грамадзяне ва ўзросце да 30 гадоў.Збіраюцца балатавацца, у прыватнасці, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Папкоў, старшыня Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Андрэйчанка, начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Жарэла, начальнік Ваеннай акадэміі Беларусі Ігнат Місурагін, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз, старшыня Гомельскага гарывканкама Аляксандр Бяляеў, першы намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Васіль Сцяпура, галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Святлана Шылава, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Пётр Южык, намеснік генеральнага дырэктара Мазырскага НПЗ Яўген Арцюшэнка, старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Генадзь Грыцкевіч, гендырэктар ТАА “Гомельпрамбуд” Аляксандр Чыкілёў.Змагацца за дэпутацкі мандат намераны таксама кіраўнікі палітычных партый. У іх ліку старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і ягоны намеснік Яраслаў Раманчук, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, намеснікі старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковаіч, лідэр Аграрнай партыі Міхаіл Русы і намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Уладзімір Карунас.