Гародня: Назіральнікі ад АБСЕ сустрэліся з беларускімі калегамі
Чатыры групы назіральнікаў ад АБСЕ падзялілі паміж сабой выбарчыя акругі Гарадзеншчыны і пачалі доўгатэрміновае назіранне. Яны сустракаліся як з прадстаўнікамі камісій рознага ўзроўню, так і з нацыянальнымі назіральнікамі з Гарадзеншчыны. Міжнародныя назіральнікі папрасілі сваіх беларускіх калег падзяліцца з імі сваім досведам і ўжо напрацаванымі матэрыяламі.
На сумеснай нарадзе гарадзенскія назіральнікі звярнулі ўвагу калег з місіі АБСЕ на ўчастковыя камісіі і пастараліся растлумачыць, чаму гарадзенскія структуры не прапусцілі туды аніводнага апазіцыянера. Назіральнікі ад АБСЕ паабяцалі, што будуць удзяляць увагу на працу ўчастковых камісій. Напрыканцы сустрэчы назіральнікі з абодвух бакоў выказалі жаданне сустракацца часцей і абменьвацца маючай інфармацыяй.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”