viasna on patreon

На акцыі пратэсту ў Мінску загінуў адзін з удзельнікаў

2020 2020-08-10T10:41:00+0300 2020-08-10T11:25:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1008svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Уладзя Грыдзіна, "Радыё Свабода"

Фота Уладзя Грыдзіна, "Радыё Свабода"

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у Мінску загінуў адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту, якая праходзіла ўвечары і ноччу з 9 на 10 жніўня ў Мінску.

Малады чалавек атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, несумяшчальную з жыццём у выніку наезда на яго спецтэхнікі на праспекце Пераможцаў. Медыкі хуткай дапамогі, якія прыехалі на месца здарэння, не змаглі яго ўратаваць.

Таксама па звестках "Вясны", у мінскіх лякарнях знаходзяцца дзясяткі пацярпелых падчас акцыі. Вядома, што два аддзяленні вайсковага шпіталі заняты параненымі. Таксма пацярпелыя знаходзяцца ў Бальніцы хуткай медычнай дапамогі і ў 6 бальніцы Мінска. 

Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч адзначае, што ўся адказнасць за трагічныя падзеі ўчорашняга вечара поўнасцю ляжыць на Міністэрстве ўнутраных спраў, Савеце бяспекі Беларусі. Менавіта іх дзеянні прывялі да трагічных наступстваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства