viasna on patreon

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 6 - 12 ліпеня 2020 года

2020 2020-07-13T08:00:14+0300 2020-07-13T11:10:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_elections.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і ПЦ "Вясна" ў рамках кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Высновы

  • Міжнародныя арганізацыі працягваюць заклікаць улады Беларусі спыніць распачатыя рэпрэсіі і правесці справядлівыя выбары. Некаторымі дэпутатамі Еўрапарламента выказваюцца меркаванні аб неабходнасці аднаўлення санкцый у дачыненні Беларусі ў выпадку адмовы вызвалення ўсіх палітычных зняволеных;
  • улады працягваюць палітыку прымянення рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў, блогераў, палітычных актывістаў. Колькасць палітычных зняволеных у краіне дасягнула 24 чалавек. Колькасць затрыманых ад моманту пачатку выбарчай кампаніі склала, як мінімум 703 чалавек,  з іх 129 былі падвергнутыя адміністрацыйным арыштам  і 252 – аштрафаваныя;
  • створаныя ўладамі ўмовы выбарчай кампаніі не адпавядаюць міжнародным стандартам правядзення справядлівых, дэмакратычных выбараў, заснаваных на прынцыпах роўнай канкурэнтнай палітычнай барацьбы;
  • адзін з патэнцыйных кандыдатаў у Прэзідэнты, дзеючы глава дзяржавы А. Лукашэнка ўжо фактычна распачаў актыўную агітацыйную кампанію з актыўным выкарыстанем дзяржаўных СМІ, а таксама рэсурсу выканаўчаай “вертыкалі”;
  • РПГА БХК атрымала адказ ЦВК на свой зварот з прапановамі скіраванымі на павелічэнне празрыстасці выбарчага працэсу, у тым ліку і працэдур падліку галасоў. Дадзеныя прапановы былі падрыхтаваныя экспертамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з улікам рэкамэндацый БДІПЧ АБСЕ. Аднак ЦВК адмовілася ўрэгуляваць дадзеныя прапановы, адказаўшы, што гэта патрабуе ўнясення зменаў у Выбарчы кодэкс.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 6 - 12 ліпеня 2020 года

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства