viasna on patreon

Аналітычная справаздача аб назіранні за фарміраваннем тэрытарыяльных выбарчых камісій

2020 2020-05-22T17:07:41+0300 2020-05-26T08:42:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_elections.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Агульныя высновы

  • тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі (далей ТВК) – адзін з асноўных механізмаў  правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі прынцыпамі свабодных і дэмакратычных выбараў і нацыянальным выбарчым заканадаўствам;
  • згодна з дзеючым выбарчым заканадаўствам фарміраванне ТВК адносіцца да кампетэнцыі мясцовых органаў улады і іх выканаўчых камітэтаў;
  • адметнасцю сёлетняй кампаніі стала яе правядзення ва ўмовах пандэміі каранавіруса, што паўплывала на працэс вылучэння прадстаўнікоў партый і грамадскіх аб’яднанняў і парадак правядзення пасяджэнняў органаў, якія фарміравалі ТВК;
  • пастанова ЦВК № 13 (з улікам змяненняў) прадугледзела магчымасць правядзення пасяджэнняў па ўтварэнні ТВК альбо з анлайн-трансляцыяй у інтэрнэце (без запрашэння прадстаўнікоў суб’ектаў, якія вылучалі сваіх прадстаўнікоў у склад камісій і СМІ), ці з наступным выкладаннем поўнага відэазапісу пасяджэння, альбо з запрашэннем на пасяджэнне  без анлайн трансляцыі і запісу;
  • у адрозненні ад папярэдніх выбараў пастанова ЦВК № 13 не прадугледзела магчымасць прысутнасці на пасяджэннях органаў па ўтварэнні выбарчых камісій прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, назіральнікі ад якіх акрэдытаваныя ў ЦВК;
  • большасць прадстаўнікоў кампаніі мелі магчымасць назіраць за пасяджэннямі па ўтварэнню ТВК: праз анлайн-трансляцыю пасяджэнняў (40%), прагляд відэа пасяджэння ў запісу (13,6%),  ці асабіста прысутнічаць пры іх правядзенні (13,6%). Мелі месца цяжкасці з правядзеннем маніторынгу дадзенага этапа выбараў альбо праз немагчымасць непасрэдна прысутнічаць на пасяджэннях, альбо праз кепскую якасць анлайн-трансляцый (20%);
  • адсутнасць замацаванага ў Пастанове ЦВК права прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў прысутнічаць на пасяджэннях органаў па ўтварэнні выбарчых камісій, а таксама аднастайнага падыходу па правядзенні гэтых  пасяджэнняў, у шэрагу выпадкаў прывяло да таго, што прадстаўнікі кампаніі не здолелі назіраць за гэтым важным этапам выбараў;
  • як і падчас папярэдніх выбараў, асноўную колькасць  ​​вылучэнцаў у ТВК склалі прадстаўнікі 6 праўрадавых арганізацый –  РГА “Белая Русь”, РГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, РГА “Беларускі саюз жанчын”, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў і ГА “Беларускі фонд міру” , якія вылучылі 989 прадстаўнікоў - 86,7% ад прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і 45,6% ад усіх прэтэндэнтаў на месцы ў камісіях. Роля вылучэнцаў ад палітычных партый засталася невысокай – 179 чалавек ці 8,25% ад усіх вылучаных;
  • большую частку сябраў ТВК склалі прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў –  1095 чалавек, альбо 55%.  У ТВК былі уключаны 97,7% прадстаўнікоў пяці праўладных грамадскіх аб'яднанняў і прафсаюзаў ад агульнай колькасці вылучаных гэтымі суб'ектамі;
  •  з 25 прэтэндэнтаў ад апазіцыйных партый у склад ТВК увайшлі два прадстаўнікі –  па адным ад Партыі БНФ і БСДП (Грамада) – 8% ад вылучаных. У той жа час у ТВК уключаны 97,4% прадстаўнікоў праўладных палітычных партый ад агульнай колькасці вылучаных. У параўнанні з папярэднімі прэзідэнцкімі выбарамі, колькасць прадстаўнікоў апазіцыйных партый у ТВК зменшылася ў 15 разоў, а паказчык “праходнасці” знізіўся ўдвая. Гэта сведчыць аб захаванні дыскрымінацыйных падыходаў пры фарміраванні складу выбарчых камісій.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Аналітычная справаздача аб назіранні за фарміраваннем тэрытарыяльных выбарчых камісій

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства