Мазырскі праваабаронца працягвае "бадацца" з мясцовымі ўладамі
Яшчэ пятага сакавіка праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун накіраваў зварот на імя старшыні Мазырскага райваканкама Паўлечка А.Ф, з просьбай даць тлумачэнні па зменах у закон “Аб масавых мерапрыемствах”, а таксама змяніць рашэнне мясцовых уладаў па гэтым пытанні.
У сваім звароце Целяпун нагадаў райвыканкаму, што яго рашэнне супярэчыць рэспубліканскаму заканадаўству аб масавых мерапрыемствах. Яшчэ ў 2011 годзе сталым месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў у Мазыры стаў стадыён "Спартак" и стадыён “Палессе”, што ў вёсцы Козенкі. Целяпун лічыць, што выдзяленне асобнага месца для масавых мерапрыемстваў не адпавядае дзейнаму заканадаўству. Якім чынам магчыма праводзіць “публічнае” выказванне свайго меркавання на агароджанай тэрыторыі стадыёна? Вызначэнне сталым месцам правядзення масавых мерапрыемстваў тэрыторыі стадыёнаў абмяжоўвае правы грамадзян на ўдзел у пікетах.
Напрыканцы месяца праваабаронца атрымаў адкаў. Мазырскі райвыканкам абмежаваўся фактычна адпіскай, якую цяжка назваць адказам на зварот.
Аналагічны зварот Уладзімір Целяпун накіраваў і ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. Там, у сваю чаргу, адказалі, што “галоунае ўпраўленне юстыцыі не надзелена правам афіцыйнага тлумачэння i дачы пісьмовых тлумачэнняў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку названага Рашэння Мазырскага райвыканкама”.
Пасля гэтых адказаў Целяпун накіраваў новыя электронныя звароты ў Гомельскі аблвыканкам і ў пракуратуру Мазырскага раёна на парушэнне Закона “Аб зваротах грамадзян”.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96