Берасце: На будоўлі, дзе знойдзенае масавае пахаванне габрэяў, затрыманы мясцовы актывіст  

2019 2019-03-12T08:05:17+0300 2019-03-14T13:42:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kazak-berascie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Берасцейскі актывіст Віталь Казак.

Берасцейскі актывіст Віталь Казак.

Вечарам 11 сакавіка у "Прыбужскім квартале" Берасця а 22-30 затрыманы актывіст Віталь Казак. Па інфармацыі праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, яго даставілі ў Ленінскі РАУС.

Нагадаем, пасля 18 гадзіны да плота будпляцоўкі, дзе нядаўна ў катлаване былі знойдзеныя парэшткі сотняў загінулых людзей, людзі прынеслі кветкі, лампадкі і фатаграфіі габрэяў. Сярод іх быў і Віталь Казак. Раней сюды ўжо прыносілі траурныя вянкі і свечкі, але ўначы іх нехта прыбраў.

Пазней сам Віталь Казак хацеў пабачыць, хто нішчыць гэтыя памятныя знакі і сфатаграфаваць вандалаў, аднак быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Міліцыю выклікаў нехта з кіраўніцтва мясцовага ЖЭСу.

Пазней Уладзімір Вялічкін паведаміў, што ў дачыненні да Віталя Казака вынесена адміністрацыйная пастанова па арт 21.14 КаАП (парушэнне правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў), згодна з якой актывіста пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

Як паведамляла раней “Брэсцкая газета”, на месцы будаўніцтва элітнага квартала, абмежаванага вуліцамі Савецкай, Дзяржынскага, Куйбышава і праспектам Машэрава, было знойдзена масавае пахаванне часоў Вялікай Айчыннай вайны. На месцы будаўніцтва элітнага жылога комплексу ў гады вайны знаходзілася гета, тут адбываліся і расстрэлы габрэяў. Непадалёк знаходзіцца помнік 34 тысячам ахвяраў Брэсцкага гета.

На 6 сакавіка тут знойдзены парэшткі каля 730 чалавек. Меркавана тут іх каля тысячы.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства