viasna on patreon

У Курапатах зноў затрыманні. Падрабязнасці Дапоўнена

2018 2018-12-12T17:25:53+0300 2018-12-13T07:47:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurapaty2_aficerava180629-ip5xe.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Курапатах 29 чэрвеня 2018 года. Фота: Наша Ніва.

Акцыя ў Курапатах 29 чэрвеня 2018 года. Фота: Наша Ніва.

У фэйсбуку абаронца Курапатаў Таццяна Севярынец паведамляе, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Севярынца і Сяргея Аненкава з курапацкай варты.  Па ўдакладненай інфармацыі іх вінавацяць па арт. 23.4 КаАП ( непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка ДАІ.

«Прыехаў таварыш на« Аўдзі », хацеў праехаць у рэстаран, адмаўляўся браць інфармацыю пра рэпрэсіі ва ўрочышчы і выклікаў міліцыю», - распавёў Севярынец БелаПАН.

Затрыманых адвезлі ў Бараўлянскае аддзяленні міліцыі Мінскага РУУСа.

Пазней стала вядома, што абодва яны знаходзяцца ў ізалятары УУС Мінскага раёна на  вуліцы Францыска Скарыны. Меркавана, што суд адбудзецца 13 снежня.
Яшчэ аднаго абаронцу Курапат Зміцера Казакевіча збіў аўтамабіль. Яго адправілі ў Бараўлянску лякарню з падазрэннем на пералом нагі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства