На Мікалая Дзядка завялі адміністрацыйную справу за пост у Фэйсбуку

2018 2018-12-08T13:48:06+0300 2018-12-08T19:43:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikola_dzyadok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота прадастаўлена Мікалаем Дзядком

Фота прадастаўлена Мікалаем Дзядком

"Новы Час" паведамляе, што на іх журналіста, былога палітвязня Мікалая Дзядка заведзеная адміністрацыйная справа па арт. 17.11 КаАП (Выраб, распаўсюджванне і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) за пост у Фэйсбуку. 7 снежня ён знайшоў пратакол у паштовай скрыне. Паведамляецца, што справа была накіраваная ў суд. Аднак ці было паседжанне — невядома.

"Прыйшоў дадому і даведаўся, што Фрунзенскі РУУС ужо 2 тыдні шле мне лісты шчасця. 25 лістапада на мяне быў складзены пратакол па ч.2 артыкула 17.11 КаАП. Ізноў за "дэманстрацыю нацысцкай сімволікі". Гэтым разам я прадэманстраваў сімволіку Misantropic Division — чэрап з аўтаматамі. Смутна спрабуючы ўзгадаць, калі і дзе я гэта рабіў, я залез у ФБ і знайшоў. Карцінка за ліпень 2016 — ілюстрацыя да паста, у якім я крытыкую людзей за тое што яны стаяць побач з нацыстамі (!!!). Фоткі прыводжу ў абгрунтаванне сваіх словаў. Разумееце шарм сітуацыі?"  — паведамляе Мікалай Дзядок на сваей старонцы ў фэйсбуку.

Разважаючы пра тое, што магло справакаваць міліцыянтаў на складанне пратаколу, Мікола узгадвае свой удзел у флэшмобе #СтанемЗаЖурналістаў. Таксама гэта магло быць проста планавым мерапрыемствам супрацоўнікаў ГУБАЗіК. 

У ліпені Мікалайа Дзядок ужо быў затрыманы па абвінавачанню ў дэманстрацыі нацысцкай сімволікі — таксама ў Фэйсбуку. Тады АМАП затрымаў яго каля дома, а суддзя Ганна Буйноўская выпісала 10 базавых велічынь штрафу за карцінкі, якія высмейваюць нацызм.   Мікалай Дзядок, каментуючы чарговы пратакол, адзначае:

"Звяртае на сябе ўвагу, што на мяне мэтанакіравана складаюць пратаколы менавіта па артыкуле "Дэманстрацыя нацысцкай сімволікі". Гэта, безумоўна, сістэмная спроба дыскрэдытацыі. Бо на мяне, як на анархіста, можна скласці пры жаданні пратакол па мностве іншых артыкулаў, аднак выбіраецца менавіта гэты. Разлік тут просты: у грамадстве, дзякуй Богу, нацызм усе яшчэ лічыцца кепскім. А таму супрацоўнікі ГУБАЗіК лічаць што калі працягваць абвінавачваць мяне ў "дэманстрацыі нацысцкай сімволікі" то можна пераканаць кагосьці ў тым, што я прытрымліваюся нацысцкіх поглядаў. То бок яны лічаць  грамадзянскую супольнасць і СМІ, усіх акрамя сябе, дурнямі, якія няздольныя разабрацца, што да чаго.

Ну і, канешне, відавочны мэтанакіраваны ціск. Каб я ніколі не мог разняволіцца. Відавочна што не будзь гэтай карцінкі ў Фэйбуку, прыдумалі б нешта іншае. Ёсць грамадзянская актыўнасць — ёсць рэакцыя. Няма актыўнасці — няма рэакцыі. А карцінкі тут справа дзясятая.

Наступнае што буду рабіць — параюіся з адвакатам перад тым, як ісці ў РУУС ці ў суд. Калі суд ужо адбыўся, буду, вядома, абскарджваць рашэнне. Бо тут прыкметы ўжо не толькі судовага бязмежжа але і мэтанакіраванага пераследу".

Нагадаем, некалькі тыдняў таму жыхара Гародні Аляксандра Горбача асудзілі па тым жа артыкуле (17.11 КаАП) за публікацыю карцінкі са свастыкай, якая выкідаецца ў сметніцу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства