viasna on patreon

Разгляд адміністрацыйнай справы блогера Пятрухіна перанесены на 31 кастрычніка

2018 2018-10-29T14:32:53+0300 2018-10-29T14:35:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piatruhin-sutki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Блогер Сяргей Пятрухін і праваабаронца Уладзімір Вялічкін пасля суда.

Блогер Сяргей Пятрухін і праваабаронца Уладзімір Вялічкін пасля суда.

Разгляд адміністрацыйнай справы Сяргея Пятрухіна перанесены на 31 кастрычніка. Берасцейскі блогер хадайнічаў перад судом аб азнаямленні з матэрыяламі справы.

26 кастрычніка блогера Сяргея Пятрухіна выклікалі ў міліцыю на 16 гадзін. З пастарунку ён так і ня выйшаў, а выходныя правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Сёння ў судзе Ленінскага раёна Берасця пачаўся суд над Пятрухіным, якога вінавацяць у парушэнні ч.3 арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Аднак сам блогер нават ня ведае, калі складаўся пратакол і за якую акцыю яго хочуць пакараць. Таму і заявіў хадайніцтва на азнаямленне з матэрыяламі справы і на допуск у працэс адваката.

Суддзя Аляксандар Семянчук хадайніцтва задаволіў і прызначыў разгляд справы на 14-20 31 кастрычніка.

Апроч гэтага праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведамляе, што на наступную нядзелю (у 12-00)  блогеру ізноў выпісалі позву ў Ленінскі РАЎС, маўляў, за паклёп на АМАПаўца. Пэўна ізноў хочуць адхіліць ад асвятлення акцыі супраць завода АКБ.

26 кастрычніка ў міліцыю таксама выклікалі блогера Аляксандра Кабанава і праваабаронцу Рамана Кісляка, аднак яны туды не з'явіліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства