viasna on patreon

“Да асобага распараджэння”: у Берасці працягваецца пратэст супраць будаўніцтва АКБ

2018 2018-10-28T16:56:51+0300 2018-10-29T07:41:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karmlenne-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кармленне галубоў у Берасці 28 кастрычніка. Фота: Радыё Свабода

Кармленне галубоў у Берасці 28 кастрычніка. Фота: Радыё Свабода

Пасля затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна Берасця сёння пакарміць галубоў, стала яшчэ болей. Больш за  200 праціўнікаў будаўніцтва завода сабраліся на плошчы Леніна 28 кастрычніка.

26 кастрычніка блогера Сяргея Пятрухіна выклікалі ў міліцыю на 16 гадзін. З пастарунку ён так і ня выйшаў, верагодна ў панядзелак яго павязуць з ізалятара часовага ўтрымання ў суд. Таксама у міліцыю выклікалі блогера Аляксандра Кабанава і праваабаронцу Рамана Кісляка, аднак яны туды не з'явіліся.

“Кармленне галубоў” – акцыі пратэсту жыхароў Берасцейшчыны супраць будаўніцтва ў рэгіёне заводу па вырабе акумулятарных батарэй.

.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства