viasna on patreon

Справу праваабаронцы Рамана Кісляка суд адправіў на дапрацоўку

2018 2018-10-25T08:10:21+0300 2018-10-25T08:10:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kisliak-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета

У судзе Ленінскага раёна Брэста 24 кастрычніка пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы, заведзенай па ч. 1 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да праваабаронцы Рамана Кісляка. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу 14 кастрычніка на плошчы Леніна абласнога цэнтра.

Міліцыя палічыла, што Кісляк, знаходзячыся ў натоўпе, падтрымліваў тых, хто сабраўся.

У той дзень яго даставілі ў РУУС разам з іншымі затрыманымі. Там ён знаходзіўся да вечара. Затым праваабаронцу абвясцілі, што ў дачыненні да яго складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, і змясцілі ў ІЧУ.

15 кастрычніка хуткая дапамога забрала праваабаронцы ў бальніцу: у яго падняўся ціск. У той жа дзень пасля аказання дапамогі і абследавання Кісляка адпусцілі.

«Сёння на пасяджэнні быў дапытаны супрацоўнік міліцыі. З яго паказанняў вынікае, што я знаходзіўся на плошчы і здымаў на планшэт тое, што адбываецца. Прагледжаны відэазапіс пацвердзіў, што я назіраў за акцыяй як праваабаронца і ў ёй не ўдзельнічаў, - паведаміў БелаПАН Кісляк. - Затым суд дапытаў яшчэ аднаго супрацоўніка міліцыі. Той схлусіў, што я стаяў каля аўтазака, куды былі дастаўлены Мікалай Статкевіч, а таксама мясцовыя блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, і пляскаў у ладкі разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі. Я ж у гэты час знаходзіўся недалёка ад аўтазака, але ў іншым месцы і асобна ад удзельнікаў акцыі, што можа пацвердзіць наяўны ў мяне відэазапіс. Пасля гэтага суддзя адправіў матэрыялы адміністрацыйнай справы на дапрацоўку ў Ленінскі РАУС".

Раней у міліцыі на Кісляка склалі пратакол па ч. 1 арт. 18.23 КаАП за тое, што ён 7 кастрычніка знаходзіўся на праезнай часткі дарогі ў двары дома побач з плошчай Леніна ў Брэсце і не сышоў з яе пры набліжэнні міліцэйскага аўтамабіля з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавым сігналам. Праваабаронцы ў РАУС аштрафавалі на тры базавыя велічыні (73,5 рубля).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства