viasna on patreon

Відэаблогера Пятрухіна затрымалі і адвезлі на медычны агляд Дапоўнена

2018 2018-09-03T09:46:08+0300 2018-09-03T11:09:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piatruhin-s-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Сяргей Пятрухін. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

У Берасці па дарозе да адваката затрыманы відэаблогер Сяргей Пятрухін.

Прыкладна ў 8-45 3 верасня на на аўтобусным прыпынку да Пятрухіна падышлі нейкія людзі, зачыталі пастанову. Відавочца затрымання паведаміў праваабаронцам, што чуў пра некую экспертызу. Сэнсу пастановы не разабраў, сказаў, што за Пятрухіным сачылі.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведаміў,  што Пятрухіна адвезлі ў абласное ўпраўленне камітэта судовых экспертыз, дзе ён мусіць прайсці спецыяльныя тэсты.

Нагадаем, пасля ператрусу і допыту 30 жніўня берасцейскаму блогеру Сяргея Пятрухіна супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУСа Берасця паведамілі, што яму неабходна прайсці псіхіятрычную экспертызу ў межах заведзеных на яго крымінальных спраў. Блогера вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.2 арт. 188 КК РБ (паклёп) і ч.2 арт. 189 КК РБ (абраза). Пра гэта Пятрухін распавёў праваабаронцам адразу пасля вызвалення з аддзялення міліцыі.

"Прымусовая дастаўка блогера на агляд звязаны не столькі з самой працэдурай, колькі з тым, каб чарговы раз націснуць на псіхіку блогера, запалохаць яго, зламіць волю да супраціву, каб болей не здымаў і не агалошваў факты беззаконня, якія здзяйсняюць берасцейскія ўлады" -, каментуе здарэнне праваабаронца Уладзімір Вялічкін.  

Следчы па крымінальнай справе прызначыў на сёння агляд, Пятрухін меўся падысці на яго ў дамоўлены час, але супрацоўнікі міліцыі вырашылі зрабіць гэта прымусова.

Сяргей Пятрухін распавёў пра падрабязнасці медычнага агляду:

“Лекары са мой пагаманілі аб асабістым жыцці: дзе вучыўся, дзе працаваў, калі ажаніўся... Ногі разам, пальцам да носа... Тэсты на памяць, на ўвагу, анкеты... Пытанні анкеты пра адзіноту, крыўды... Я ім сказаў, што мяне пераследуюць за праўду, за крытыку”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства