viasna on patreon

Праваабаронцы працягнулі прыём заявак на стажыроўку да 27 траўня ўключна

2018 2018-05-21T16:18:49+0300 2018-05-21T16:18:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/568a4875.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Чатыры вядучыя беларускія праваабарончыя арганізацыі Праваабарончы цэнтрВясна”, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, ГА “Беларусская асацыяцыя журналістаў” і Асветніцкая дабрачынная ўстанова “Камітэт Салідарнасць” прапануюць зацікаўленым, матываваным актывістам пашырыць свой практычны досвет і рэалізаваць уласны праект (ідэю) у адной з арганізацый.

Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец:

“Стажыроўка ў дадзеным выпадку мае на ўвазе не толькі і не столькі азнаямленне «стажора» з дзейнасцю арганізацыі. Гэта, у першую чаргу, магчымасць рэалізаваць свае ідэі, якія супадаюць са стратэгіяй арганізацыі. Гэта могуць быць і новыя падыходы да вырашэння старых задач, і іншая пастаноўка саміх задач. Але важна, каб ідэі былі важныя для абароны свабоды выказвання меркавання, рэалізуюцца і садзейнічалі ўмацаванню арганізацыі”.

Са свайго боку праваабаронцы абяцаюць падтрымку і садзейнічанне ў ажыццяўленні праекта. Рэалізоўваць ідэю можна будзе як самастойна, так і з камандай аднадумцаў.

Ад аплікантаў чакаюць сучасных інавацыйных падыходаў і прапаноў, вітаецца крэатыўнасць, надзённасць. Прыярытэт будзе надавацца праектам, скіраваным на выкарыстанне сучасных метадаў камунікацыі: сацыяльныя сеткі, вэбінары, інтэрактыўныя прадукты, правядзенне інфармацыйных кампаніяў.

Таксама праект павінен мець доўгатэрміновую скіраванасць, і можа выкарыстоўвацца праваабарончымі арганізацыямі пасля заканчэння стажыроўкі.

Старшыня БХК Алег Гулак:

«Спадзяюся, што будзе супольны, узаемавыгадны інтарэс. І новыя падыходы, свежае бачанне, незаезджаныя думкі — гэта мусіць пайсці на карысць усяму праваабарончаму руху».

Прадугледжана 4 стажыроўкі тэрмінам 6 месяцаў у кожнай з пералічаных арганізацый.

Разглядаецца магчымасць ажыццяўлення агульнага праекта, карыснага для ўсіх чатырох чатырох праваабарончых НДА і сугучнага накірункам іх дзейнасці.  

Журы ў складзе прадстаўнікоў ПЦ “Вясна”, БХК, БАЖ і “Салідарнасці” на конкурснай аснове разгледзіць дасланыя прапановы і правядзе сустрэчу з аўтарамі абраных праектаў. У выпадку неабходнасці будзе магчымасць прыцягнуць  экспертаў з іншых няўрадавых арганізацый.

Тэрмін стажыроўкі: 01.06.2018 – 30.11.2018.

Заяўку з кароткім апісаннем сваёй ідэі (міні-праекта) варта даслаць на адрас: humanstazh@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы – 27.05.2018

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства