viasna on patreon

Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення апеляцыі асуджаных да смяротнага пакарання Дапоўнена

2017 2017-12-20T15:12:19+0300 2017-12-20T17:55:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chornyja-ryeltary-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Справа Беражнога і Гершанкова ў Вярхоўным судзе 20 снежня 2017 года. Фота: ПЦ "Вясна"

Справа Беражнога і Гершанкова ў Вярхоўным судзе 20 снежня 2017 года. Фота: ПЦ "Вясна"

Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі вынесла рашэнне па апеляцыйных скаргах двух фігурантаў так званай справы магілёўскіх «чорных рыэлтараў»: Ігара Гершанкова і Барыса Калеснікава: прысуд Магілёўскага абласнога суда ад 21 ліпеня пакінуць у сіле, а скаргі без задавальнення.

Усяго па справе праходзіла чатыры чалавекі, двое асуджаныя да вышэйшай меры пакарання -- расcтрэлу.

Па прысудзе Магілёўскага абласнога суда 21 ліпеня Сямён Беражной, а таксама муж і жонка Ігар і Таццяна Гершанковы абвінавачваліся ў здзяйсненні забойстваў і падрыхтоўцы да здзяйснення забойстваў, выкраданні чалавека і падрыхтоўцы да выкрадання, а таксама ў махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзяжы або зьнішчэнні дакументаў. Таццяну Гершанкову дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псіхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыллём больш за 2 мільярды недамінаваных рублёў.

Удзельнікам злачыннай групоўкі былі вынесеныя наступныя прысуды:

Ігару Гершанкову – вышэйшая мера пакарання - растрэл;

Сямёну Беражнову – вышэйшая мера пакарання -  растрэл;

Таццяне Гершанковай – 24 гады турмы з канфіскацыя маёмасці;

Барысу Калеснікаву – 22 гады і 1 месяц калоніі строгага рэжыму.

Следства па справе цягнулася 2.5 гады. Вядома таксама, што маці асуджанага да смяротнага пакарання па справе «чорных рыэлтараў» Ігара Гершанкова заяўляла пра пагрозы сыну і збіцці яго падчас знаходжання пад вартай.

Каментуючы рашэнне Вярхоўнага суда, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі адзначыў, што праваабаронцы не хаваюць сваёго расчаравання і вельмі абураныя такому выніку. 

Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by
Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by

“З аднаго боку, нам падаецца, што аргументы, якія прыводзілі адвакаты ў гэтых скаргах ад імя абвінавачаных, былі разгледжаны судом недастаткова грунтоўна. Пацверджанне рашэння Магілёўскага абласнога суда, на наш погляд, адбылося ў вялікай ступені фармальна. З другога боку,  мы ў чарговы раз пераконваемся ў тым, што размовы на дыпламатычным узроўні з еўрапейскіімі чыноўнікамі высокага рангу фактычна нічога не вырашаюць. Напрыклад, літаральна некалькі тыдняў таму спэцдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні разам са старшынёй Пастаяннай камісіі па правах чалавека Андрэем Навумовічам праводзілі шэраг, скажам так, асветніцкіх мерапрыемстваў і сустрэч на тэму смяротнага пакарання.

І вось гэтая шырма хавае жахлівае аблічча сённяшніх выканаўчых уладаў, якія, нягледзячы на магутную адмоўную рэакцыю мінжнароднай супольнасці, нягледзячы на вынікі сацыялагічных апытанняў, якія пацвярджаюць, што значная частка беларускага грамадства выступае супраць смяротнага пакарання, нягледзячы на меркаванне беларускіх праваабароцаў, не робяць нічога, каб спыніць гэты смяротны канвеер.

Сённяшнім рашэннем фактычна ўключаны гадзіннік для асуджаных на смяротнае пакаранне Гершанкова і Беражнога, але гэты гадзіннік яшчэ не позна спыніць. І мы заклікаем беларускія ўлады зрабіць гэта. Таксама мы заклікаем міжнародную грамадзянскую супольнасць паставіць пытанне адмены ці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі на першае месца ўвогуле ва ўсіх міжнародных перамовах адносна паляпшэння стасункаў з нашай краінай”.

Алесь Бяляцкі падкрэсліў, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” і далей будзе маніторыць сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі і прыкладаць усе намаганні, каб яно было адмененае.

У 2017 годзе смяротныя прысуды вынесеныя торм беларусам: Аляксею Міхаленю (Нароўля), Ігару Гершанкову (Магілёў) і Сямёну Беражному (Магілёў).

Чытаць па тэме:

Вярхоўны суд працягвае разглядаць апеляцыі асуджаных па справе "чорных рыэлтараў" 

Разгляд апеляцый фігурантаў справы «чорных рыэлтараў» у Вярхоўным судзе працягнецца ў панядзелак 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства