На Анатоля Лябедзьку, які збіраў подпісы за адстаўку міністра абароны, склалі пратакол

2017 2017-12-05T14:58:16+0300 2017-12-05T14:59:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liabedzka-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Лябедзька. Фота: ПЦ "Вясна".

Анатоль Лябедзька. Фота: ПЦ "Вясна".

На старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку складзены пратакол паводле арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Падставай для складання пратаколу стаў удзел палітыку ў зборы подпісаў за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова ў сувязі са справай Аляксандра Коржыча.

Як адзначае Лябедзька ў Фэйсбуку, з часоў Маршу недармаеўдаў у сакавіку, ён не прымаў удзел у вулічных акцыях пратэсту, але гэта не перашкодзіла міліцыянтамі скласці на яго пратакол за несанкцыянаванае вулічнае мерапрыемства.

«Збор подпісаў за адстаўку міністра абароны, які, безумоўна, нясе маральную і палітычную адказнасць за серыю смерцяў вайскоўцаў, прыраўнялі да несанкцыянаванага пікету», – кажа ён.

Апазіцыйныя актывісты збіралі подпісы на вуліцах Менску ў кастрычніку.

Паводле http://belsat.eu, пратакол на Лебедзьку быў складзены старшым інспектарам Савецкага РАУС Дзмітрыем Белым. Калі будзе суд - пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства