viasna on patreon

5 + 1 базавых велічынь - штрафы для мастака Алеся Пушкіна Дапоўнена

2017 2017-11-02T13:19:00+0300 2017-11-02T16:05:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sluck-dzen-vedau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Слуцку 1 верасня. Фота: "Новы Час".

Акцыя ў Слуцку 1 верасня. Фота: "Новы Час".

Суд Крупскага раёна 30 кастрычніка разглядзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да мастака Алеся Пушкіна па арт. 23.34 КаАП за акцыю, якая адбылася 1 верасня.

Суддзя Наталля Вусік палічыла віну мастака даказанай і аштрафавала яго на пяць базавых велічынь. 

1 лістапада суд г. Слуцка павінен быў разгледзіць другі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 21.14 КаАП "Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў", складзены ў дачыненні да Алеся Пушкіна. Аднак суду не адбылося, а справу разглядзеў начальнік Слуцкага РАУС, палкоўнік міліцыі Уладзімір Герэга і вынес пастанову аб накладанні штрафу ў адну базавую велічыню за тое, што мастакразмясціў на агароджу будунку Краязнаўчага музею, які знаходзіцца на рэканструкцыі, выявы ўдзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 года, чым па меркаванні праваахоўнікаў парушыў п. 17 “Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”.

Сёння ж Алеся Пушкіна выклікаюць у Крупскі райвыканкам, дзе адбудзецца паседжанне камісіі па справах непаўналетніх. Мастака вінавацяць у невыкананні адпаведным чынам абавязкаў па выхаванні 13-гадовага сына Мікалая, якога ён узяў з сабой на несанкцыянаваную ўладамі акцыю 1 верасня. 

Нагадаем, 1 верасня Алесь Пушкін разам з Алінай Нагорнай і Алесем Лагвінцом зладзілі акцыю «урок гісторыі» пра Слуцкае паўстанне. Пасля гэтага ў дачыненні да мастака было распачата тры адміністратыўныя справы па трох артыкулах КаАП: па ч.1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне вызначанага парадку сходаў, мітынгаў і шэсцяў падчас), па ч. 2 артыкула 21.14 (парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў) і па ч.1 артыкула 9.4 КаАП (невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па выхаванні дзяцей, што пацягнула здзяйсненне непаўналетнім дзеі, якая змяшчае прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння або злачынства).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства