viasna on patreon

Фігурантам справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў працягваюць тэрміны ўтрымання пад вартай Дапоўнена

2017 2017-05-24T15:18:34+0300 2017-05-24T18:24:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dundukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Дундукоў. Фота: svaboda.org

Андрэй Дундукоў. Фота: svaboda.org

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" 24 траўня стала вядома пра падаўжэнне абранай меры стрымання ў дачыненні да некалькіх фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў".

Андрэй Дундукоў, які быў затрыманы 21 сакавіка і знаходзіцца ў СІЗА-1, застанецца пад вартай яшчэ на чатыры месяцы, Уладзімір Фёдараў, які быў затрыманы 29 сакавіка і знаходзіцца ў СІЗА КДБ, - на два месяцы. 

Цягам дня з'явілася аналагічная інфармацыя адносна Сяргея Стрыбульскага, які быў затрыманы 21 сакавіка і цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1. Яму тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны на два месяцы. 

Сябры Алеся Яўдахі, які быў затрыманы 21 сакавіка і знаходзіцца ў СІЗА-1, апублікавалі ўрывак з яго ліста, у якім ён паведамляе, што 20 траўня быў азнаёмлены з паперамі аб падаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай да 27 ліпеня. 

Паводле інфармацыі, якой валодае ПЦ "Вясна", на сённяшні дзень толькі адзін з 16-ці фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў", якія ўтрымліваюцца пад вартай, актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч, не праходзіць па справе, узбуджанай па артыкуле 287 КК (Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства