Леаніду Кулакову – новы штраф і суд па пазбаўленні правоў кіроўцы
У судзе Першамайскага раёна Мінска 21 красавіка адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – мітынгу па абароне тэрыторыі забудовы Курапат, які адбыўся 25 лютага.
Суддзя Дзмітрый Цыкал пастанавіў прызнаць Кулакова вінаватым у парушэнні ч.3 арт. 23.34 КаАП і пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь.
26 красавіка Леаніда Кулакова чакае новы суд. На гэта раз у судзе Першамайскага раёна будзе разглядацца справа па абмежаванні права кіравання транспартным сродкам. Такая магчымасць у заканадаўстве прадугледжаная для тых, што мае запазычанасць па штрафах.
Нагадаем, што 19 красавіка Леанід Кулакоў выйшаў на волю пасля 25 сутак арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. За гэты час супрацоўнікі органаў прымусовага выканання канфіскавалі ягоны аўтамабіль за няпоўную сплату ранейшых штрафаў.