У Бабруйску ноччу адбыліся затрыманні актывістаў Дапоўнена
У ноч з 10 на 11 сакавіка ў Бабруйску былі затрыманыя актывісты апазіцыі. Вядома пра чатыры затрыманні.
Максіма Буйніцкага і Аляксея Раманава каля гадзіны ночы схапілі АМАПаўцы і адвезлі на Першамайскі РАУС, сувязь з імі абарвалася пасля 2.20. Напярэдадні малады рэжысёр Максім Буйніцкі атрымаў позву ў Ленінскі аддзел міліцыі на 12 сакавіка.
Дваіх другіх актывістаў - Максіма Лубінскага і Вольгу Аўдзейчык - затрымалі ў Ленінскім раёне Бабруйска. Меркавана, яны клеілі абвесткі пра акцыю супраць Дэкрэту №3, запланаваную на нядзелю 12 сакавіка.
Дзяжурны Першамайскага РАУС паведаміў праваабаронцам "Вясны", што ў суботу актывістаў адправяць у ІЧУ да панядзелка. Як паведамляе "Радыё свабода", Максіма Буйніцкага будуць судзіць за парушэньне артыкулу 17.1 КаАП, то бок за дробнае хуліганства.
Таксама праваабаронцам стала вядома, што ў Бабруйску распачаўся абзвон актывістаў. Іх запрашаюць на размову ў міліцыю.
На затрыманага актывіста Максіма Буйніцкага складзена два пратаколы па арт. 21.14 "Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў" (за расклейку налепак) и 17.1 "Дробнае хуліганства. У РУУС яго зараз будуць "судзіць" а першым артыкуле, а ў панядзелак, ужо ў судзе - па другім.
Нагадаем, што 9 сакавіка ў бабруйскай сядзібе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбыўся ператрус. У выніку былі сканфіскаваныя старыя ўлёткі, газеты і іншыя паперы.