viasna on patreon

Суды Мінска пачынаюць разгляд спраў за акцыі салідарнасці з Пальчысам

2016 2016-11-11T10:57:29+0300 2016-11-11T11:28:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palchyz-syd-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнік міліцыі складае пратаколы на ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Э. Пальчыса.

Супрацоўнік міліцыі складае пратаколы на ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Э. Пальчыса.

Суд Маскоўскага раёна Мінска 17 лістапада разгледзіць адразу тры адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на актывіста Віктара Кулака. Ён браў удзел у акцыях салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам, крымінальная справа якога разглядалася ў Мінскім гарадскім судзе з 14 па 25 кастрычніка.

Першы судовы працэс за акцыю салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам адбыўся напярэдадні. У судзе Першамайскага раёна Мінска разглядалася адміністрацыйная справа Леаніда Кулакова. Суддзя Дзмітрый Цыкал вынес пастанову пакараць актывіста “Еўрапейскай Беларусі” штрафам у памеры 40 базавых велічыняў.

У розныя дні пад час працэсу каля суда праводзілі акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам дзесяткі грамадскіх дзеячоў, палітыкаў, актывістаў. Сярод іх - Павал Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Алесь Макаеў, Наталля Басалыга, Леанід Кулакоў, Вольга Нікалайчык, Дзяніс Садоўскі, Максім Вінярскі, Максім Кулак, Яўген Афнагель, Арцём Бабоўнікаў, Яўген Бычкоўскі, Павел Пракаповіч, Уладзімер Яроменак, Вольга Маёрава, Антось Жылка, Сяргей Пальчэўскі, Мікалай Дземідзенка, Юля Фралова ды іншыя.

Па словах сузаснавальніка незарэгістраванай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, усяго пад час акцый, якія праходзілі каля Мінскага гарадскога суда з 14 па 25 кастрычніка, супрацоўнікамі міліцыі было складзена каля 70 пратаколаў адміністрацыйных правапарушэнняў па артыкуле 23.34 КаАП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства