viasna on patreon

За спевы на пікеце ў Віцебску патэнцыйных кандыдатаў выклікаюць у міліцыю

2016 2016-08-03T14:30:17+0300 2016-08-03T14:30:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-taciana-zbor-spevy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Шабуня, Таццяна Севярынец і Георгі Станкевіч падчас пікета 27 ліпеня 2016 года ў Віцебскую

Алена Шабуня, Таццяна Севярынец і Георгі Станкевіч падчас пікета 27 ліпеня 2016 года ў Віцебскую

Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС  патрабуюць тлумачэнні ў  Таццяны Севярынец, Алены Шабуні і Георгія Станкевіча наконт супольнага пікета па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты, што прайшоў 27 ліпеня.  У той дзень актывісты пад гітару праспявалі гімн “Магутны Божа” каля Летняга амфітэатра.

Падчас пікета віцебскія актывісты віншавалі мінакоў з угодкамі прыняцця дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі, распавяла Таццяна Севярынец:

“Спачатку мы ўладкаваліся для збору подпісаў каля гандлёвага цэнтру “Марка-сіці”, што  на вуліцы Леніна. Але там усталяваны вялізны экран, з якога транслюецца рэклама, і паблізу ад яго немагчыма нават размаўляць з людзьмі – так  гучна ён працуе…  Георгі Станкевіч, вядомы беларускі бард,  прынёс з сабой гітару, і мы вырашылі спяваць – ён свае песні, а мы ўсе разам – гімн “Магутны Божа”. Каб мінакі змаглі нас пачуць, мы перайшлі на другі бок вуліцы, да летняга амфітэатра. Гэта тэрыторыя Кастрычніцкага раёна, і вось учора з райаддзела міліцыі пачалі тэлефанаваць супрацоўнікі”.

З Кастрычніцкага РАУС тэлефанаванне атрымалі і  Георгі Станкевіч, і Алена Шабуня. Міліцыянты сказалі, што дашлюць позвы з выклікам у пастарунак  - каб узяць тлумачэнні наконт спеваў. На думку актывістаў, яны нічога не парушылі, каб справаздачыцца перад ахоўнікамі правапарадку: у выбарчым заканадаўстве няма аніякіх заўвагаў пра тое, што можна, а чаго нельга рабіць падчас пікетаў па зборы подпісаў. Прынамсі, на такіх пікетах раней спявалі ўжо і ў Мінску, і ў Віцебску  - Таццяна Севярынец нават чытала рэп падчас супольнага пікета правацэнтрысцкай кааліцыі  21 ліпеня, а таксама падчас уласных пікетаў па зборы подпісаў.
Таму выклік у міліцыю яны расцэньваюць як маральны ціск.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства