viasna on patreon

Пратаколы за пікет у падтрымку Надзеі Саўчанкі

2016 2016-03-09T15:40:57+0300 2016-03-10T15:40:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savchenko_piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё "Свабода" з пікета пад Расійскай амбасадай

Фота Радыё "Свабода" з пікета пад Расійскай амбасадай

На ўдзельнікаў пікету ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі пад Расійскай амбасадай складаюць пратаколы.

Як паведаміў ПЦ "Вясна" адзін з удзельнікаў, пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП ужо склалі на актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова, Максіма Вінярскага, прадпрымальніка Алеся Макаева, рэжысёрку Вольгу Нікалайчык, Дзмітрыя Захарэвіча, 79-гадовага пенсіянера Алега Іванавіча Шакуліна,  Ірыну Церашкову, Алега Гаеўскага, Алексу Кліменку, Сержука Смірнова.

Агулам да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягнуты мінімум 12 чалавек.

Нагадаем, сёння у 11 гадзін актывісты сабраліся каля амбасады Расіі ў Мінску на новую акцыю салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якую судзяць у расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства