У Светлагорску затрыманы Вячаслаў Сіўчык і Алесь Макаеў

2016 2016-02-20T00:00:14+0300 2016-02-20T00:00:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Светлагорску 19 лютага каля 23.30 былі затрыманы лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык і актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў. Як паведаміў «Вясне» грамадскі актывіст са Светлагорску Юрый Ляшэнка, сёння, 19 лютага Сіўчык і Макаеў у Светлагорску сустракаліся з мясцовымі прадпрымальнікамі, з якімі абмяркоўвалі сітуацыю, якая склалася пасля прыняцця ўказу №222. Дадзены нарматыўны акт фактычна паралізаваў працу беларускіх ІП, якія гандлююць адзеннем і абуткам.

«Пасля 23.00 мы праводзілі Сіўчыка і Макаева на цягнік «Калінкавічы-Баранавічы», на якім у 23.30 яны павінны былі ехаць у Мінск. Але на чыгуначным вакзале да нас падышлі восем супрацоўнікаў міліцыі, якія без ніякіх тлумачэнняў затрымалі Сіўчыка і Макаева. Зараз іх вязуць у Светлагорскі РАУС, прычым супрацоўнікі міліцыі не прадстаўляюцца і не тлумачаць прычын такога «хапуна», - адзначыў Юрый Ляшэнка.

Алесь Макаеў па тэлефоне паведаміў, што ён зараз у Светлагорскім РАУС, і міліцыя іх абвінавачвае ў дробным хуліганстве. «У нас забіраюць тэлефоны, не магу размаўляць», - дадаў актывіст прадпрымальніцкага руху.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international