Праваабаронца просіць пракуратуру праверыць публікацыі на сайце «Вечерний Могилев» на наяўнасць прыкмет экстрэмізму
8 лютага сябра Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” Таццяна Рэвяка накіравала зварот у пракуратуру г. Магілёва з просьбай правесці праверку па фактах публікацый на сайце www.vecherniy-mogilev.by матэрыялаў, якія змяшчаюць прыкметы экстрэмізму, і прыняць адпаведныя меры ў межах сваёй кампетэнцыі.
Падставай для звароту сталі неаднаразовыя публікацыі аб «гражданине Д.», у якіх факусуецца ўвага на прыналежнасці гэтай асобы да катэгорыі трансгендэраў і дазваляюцца выказванні ў пагардлівым тоне пра прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў у цэлым.
У звроце ўказваецца:
“На інтэрнэт-сайце газеты «Вечерний Могилев» http://www.vecherniy-mogilev.by размешчаны матэрыял па спасылцы http://www.vecherniy-mogilev.by/?page=article&articleID=1974 пад загалоўкам «МАМА, ТРИ ДОЧКИ И… КАВАЛЕР МАМЫ. КАК ЖИВЕТСЯ ДЕТЯМ?», у якім ёсць тэкст наступнага зместу: «В конце прошлого года в редакцию «Вечернего Могилева» пришло письмо от жителей д. Макаренцы Могилевского района. Люди обеспокоены неблагоприятной обстановкой в одной местной семье, в которой растут три девочки. Читайте сами: «… В нашей деревне проживает небезызвестная личность — транссексуал Д. Год назад вы писали о нем, а затем к нам в деревню приезжала оппозиция делать свой репортаж. Наверное, у Д. высокие покровители, потому что трое дочек М. до сих пор проживают в этой семье. Деревня у нас небольшая, и дети жалуются, что этот человек издевается над ними, оскорбляет и избивает. Почему местная власть допускает такую ситуацию, почему всем плевать на детей? Их мать, М., выпивает — ее уже один раз пробовали лишить родительских прав, но детей почему-то вернули, вместе с ней пьянствует и ее ухажер Д. Дети затерроризированы и запуганы такими биологическими и приемными родителями. И так мы строим сильное и процветающее государство, где все для детей и ради детей?».
Далей у матэрыяле размешчаны высновы розных ведамстваў, якія ў поўным аб'ёме абвяргаюць выкладзеныя факты.
Нягледзячы на наяўнасць фактычнага абвяржэння названых звестак, на сайце да гэтага часу па спасылцы http://vecherniy-mogilev.by/2014/142/sms.html размешчана паведамленне, падпісанае «Возмущенные жители д. Макаренцы Могилевского района» са зместам, ідэнтычным таму, што названа ў матэрыяле «лістом жыхароў вёскі», а таксама паведамленне без подпісу: «После прочтения статьи «Впервые в истории Беларуси под стражу взяли транссексуала» у меня аж волосы на голове дыбом встали. Какой ужас, чтобы девушка могла поменять пол. А затем ей еще разрешили удочерить ребенка, и сейчас это «нечто» имеет наглость воспитывать других 3 девочек. Куда смотрят наши чиновники от образования, правоохранительные органы? В публикации слишком много внимания уделено этому транссексуалу, но почему-то никто не озаботился судьбой детей. Дай волю, уже завтра, как в какой-нибудь Голландии, у нас будут гей-парады с ювенальной юстицией. Кошмар да и только».
Распаўсюд такога роду звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, ганьбяць гонар і годнасць грамадзяніна, пераследуецца па закону.
Аднак у дадзеным звароце хацелася б зрабіць акцэнт на тым, што названы сродак масавай інфармацыі ўжо не ў першы раз публікуе звесткі аб «гражданине Д.», факусуючыся на прыналежнасці гэтай асобы да катэгорыі трансгендэраў, дазваляючы сабе ў пагардлівым тоне выказвацца пра прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў у цэлым.
Раней той жа СМІ публікаваў артыкул «Впервые в истории Беларуси под стражу взяли транссексуала». Уладальніку сайта «Вечерний Могилев» Міністэрствам інфармацыі па выніках праверкі тады было ўказана на неабходнасць ажыццяўлення пільнага кантролю за зместам публікацый. За разгалошванне дадзеных аб указанай у артыкуле асобе рашэннем старшыні Магілёўскага абласнога суда 20 лютага 2015 г. суддзя Магілёўскага раённага суда Станіслаў Леўчанка падвергнуты дысцыплінарнаму спагнанню ў выглядзе вымовы. Падставай паслужыла парушэнне суддзёй патрабаванняў заканадаўства, якое рэгламентуе распаўсюд і прадастаўленне інфармацыі па справах, якія знаходзяцца ў вытворчасці суда.
У іншым матэрыяле названага сайта і ў каментарах да яго па спасылцы http://www.vecherniy-mogilev.by/?page=article&articleID=38 таксама ўтрымліваюцца шматлікія выказванні, якія распальваюць рэлігійную і сацыяльную варажнечу”.
Праваабаронца звятрае ўвагу, што згодна з заканадаўствам “экстрэмізм (экстрэмісцкая дзейнасць): дзейнасць арганізацый або грамадзян Рэспублікі Беларусь па планаванні, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненні дзеянняў, накіраваных, у тым ліку, на прапаганду выключнасці, перавагі альбо непаўнавартаснасці грамадзян па прыкмеце іх адносін да рэлігіі, сацыяльнай, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або моўнай прыналежнасці. Экстрэмісцкія матэрыялы - інфармацыйная прадукцыя, прызначаная для публічнага выкарыстання, публічнага распаўсюду альбо распаўсюду любым спосабам, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, прапагандуе такую дзейнасць.
Органы пракуратуры пры выяўленні фактаў парушэння заканадаўства ў галіне процідзеяння экстрэмізму, а роўна пры атрыманні звестак аб такіх фактах рэалізуюць паўнамоцтвы па супрацьдзеянні экстрэмізму ў адпаведнасці з Законам аб супрацьдзеянні экстрэмізму і іншымі актамі заканадаўства”.
На падставе выкладзенага Таццяна Рэвяка просіць правесці праверку па фактах публікацый на сайце www.vecherniy-mogilev.by матэрыялаў, якія змяшчаюць прыкметы экстрэмізму, і прыняць адпаведныя меры ў межах сваёй кампетэнцыі.