viasna on patreon

Пратакол за Міжнародны дзень правоў чалавека?

2015 2015-12-18T10:53:55+0300 2015-12-21T09:36:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurabelarus-akcion-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў

Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова па тэлефоне выклікаў участковы  РУУС Першамайскага раёна.  Ён папярэдзіў Леаніда, што сёння ў апорным пункце будзе складаць пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за несанкцыянаваную акцыю. І дадаў, што суд павінен адбыцца ў панядзелак.

Верагодна міліцыі стала вядома, што 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, актывісты “Еўрапейскай Беларусі” правялі  ў цэнтры Мінска пікет, накіраваны на адмену смяротнага пакарання. “10 снежня - Дзень правоў чалавека! Жыццё дадзена Богам, а не катам. Не смяротнаму пакаранню!” – з такім плакатам выйшлі на акцыю актывісты, сярод якіх быў і Леанід Кулакоў.

Пазней Леанід Кулакоў паведаміў, што участковы інспектар узяў у яго пісьмовыя тлумачэнні наконт акцыі 10 снежня. Па ягоных словах суд хутчэй за ўсё адбудзецца праз некалькі дзён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства