viasna on patreon

Актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правялі пікет да Дня правоў чалавека

2015 2015-12-10T17:11:13+0300 2015-12-10T17:19:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurabelarus-akcion-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" у Міжнародны дзень правоў чалавека правялі ў цэнтры Мінска пікет, накіраваны на адмену смяротнага пакарання.

Удзельнікі акцыі зрабілі адмысловы плакат з заклікам да грамадства выступіць супраць смяротнай кары, якая парушае права на жыццё, замацаванае ў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь застаецца апошняй краінай Еўропы, у якой прымяняецца смяротнае пакараннне. З 2009 года ў краіне дзейнічае кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", якая стаіць у авангардзе абаліцыянізма у Беларусі і дамагаецца адмены гэтага жорсткага, бесчалавечнага, прыніжаючага годнасць віда кары.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства