viasna on patreon

У Оршы пройдзе тэматычны вечар, прысвечаны ўгодкам прыняцца Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

2015 2015-12-08T10:48:56+0300 2015-12-08T10:48:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravy-czalaveka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя праваабаронцы вырашылі правесці імпрэзу напярэдадні, 9 снежня. На вечар запрошаны ўсе ахвотныя.

Аб'яву пра тэматычны вечар размясціў мясцовы сайт orsha.eu. На думку праваабаронцаў з Оршы, сустрэча, у парадку дня якой – паведамленні па тэме і "салодкі стол" з гарбатай – найбольш прыдатны фармат для адзначэння падзеі ў цяперашніх умовах.

Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму Генеральная Асамблея ААН заклікала адзначаць Дзень правоў чалавека, каб грамадзяне пра іх не забываліся і імкнуліся жыць годна. Але ў Рэспубліцы Беларусь на дзяржаўным узроўні дата 10 снежня практычна аніяк не адзначаецца.

Больш таго: ахвотным нагадаць пра правы чалавека гэта забараняюць. Так, віцебскі праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў дзве раённыя адміністрацыі абласнога цэнтра з заяўкай на два пікеты ў Дзень правоў чалавека. Улады прадэманстравалі ранейшую тактыку, паводле якой у Віцебску за мінулыя 6 гадоў не было дазволена ніводнай акцыі па ініцыятыве актывістаў. Пікеты забаранілі, нягледзячы на тое, што працягласць кожнага з іх, паводле заявак, складала б… усяго адну секунду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства