Усевалад Аўраменка аштрафаваны за перфоманс на Кастрычніцкай плошчы

2015 2015-10-26T12:57:10+0300 2015-10-26T14:43:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/centralny-sud-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Цэнтральнага раёна Менска.

Суд Цэнтральнага раёна Менска.

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 26 кастрычніка разглядалася адміністрацыйная справа ўдзельніка стыхійнай акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 11 кастрычніка Усевалада Аўраменкі. Яго вінавацяць ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ), якое ён нібыта здзейсніў у грамадскім месцы.

На судзе выступілі сведкамі супрацоўнікі АМАПУ Валянцін Заека і Андрэй Салодкі, якія складалі пратакол правапарушэння, знаходзячыся на службе ў той дзень у цывільнай вопратцы.

Яны засведчылі, што Аўраменка брыдкасловіў і нахабна чапляўся да грамадзян, а на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі не рэагаваў. Да довадаў Усевалада Аўраменкі суддзя Вікторыя Шабуня не прыслухалася і вынесла пастанову аб пакаранні яго штрафам у памеры 10 базавых велічынь (1 800 000 рублёў).

Нагадаем, супрацоўнікі міліцыі апрача 5 актывістаў анархісцкага руху, якія  правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, былі затрыманыя яшчэ двое. Гэта ўдзельнікі мастацкага перфомансу Яўген Амелькаў і Усевалад Аўраменка. На іх таксама складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international