viasna on patreon

Бабруйск: журналістцы сказалі, што на ўчастку працяглы час могуць знаходзіцца толькі назіральнікі

2015 2015-10-09T16:12:54+0300 2015-10-09T16:13:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/press-tina_rencelji_stock_photo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналістка "Бабруйскага кур'еру" прыйшла на выбарчы ўчастак №20 (размяшчаецца ў памяшканні ААТ "БабруйскСтройКомплекс"), каб зрабіць адтуль рэпартаж. Александрына Глаголева збіралася правесці на ўчастку некалькі гадзін, але сябры камісіі не дазволілі ёй гэта зрабіць.

Журналістцы паведамілі, што яна можа зрабіць некалькі фота і сыйсці. Таксама ёй пагражалі міліцыяй.

-Сябры камісіі доўга раіліся наконт мяне. Потым я патэлефанавала ў ТВК, і ў выніку мяне зарэгістравалі тут, але ў якасці назіральніцы. Яны палічылі, што я не магу прысутнічаць на ўчастку ў якасці журналісткі, хаця заканадаўства не рэгламентуе час, які прадстаўнікі СМІ на ім праводзяць, - кажа Александрына Глаголева.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства