viasna on patreon

Брэст: актывісты просяць выбаркамы стварыць умовы для галасавання інвалідаў на ўчастках

2015 2015-09-24T09:08:05+0300 2015-09-24T09:08:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/invalidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведны зварот прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”накіравалі ў тэрытарыяльныя камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што створаны ў Брэсце.

Як паведаміў актывіст грамадзянскай ініцыятывы Юрый Жыдовіч, у “Сацыяльны офіс” звярнулася група інвалідаў з просьбай дапамагчы ў вырашэнні праблемы доступу на выбарчыя ўчасткі, дзе будуць знаходзіцца ўрны для галасавання.

“Раней гэтая катэгорыя выбаршчыкаў магла прагаласаваць найчасцей па месцы свайго жыхарства, бо на многіх выбарчых участках няма умоваў, каб інваліды маглі іх наведаць на сваіх вазках, - кажа Юрый Жыдовіч. - Многія выбарчыя ўчасткі размешчаны ў не прыстасаваных для наведвання інвалідамі будынках, дзе адсутнічаюць пандусы і іншыя прыстасаванні. Акрамя таго, у некаторых выпадках памяшканні для галасавання знаходзяцца на верхніх паверхах”.

Але напярэдадні маючых адбыцца 11 кастрычніка прэзідэнцкіх выбарах некаторыя брэсцкія інваліды выказваюць жаданне асабіста прыйсці на ўчасткі для галасавання, а не запрашаць да сябе сябраў выбаркамаў. Паводле Юрыя Жыдовіча, гэта, з аднаго боку, дазваляе інвалідам праявіць актыўнасць і адчуваць сябе больш незалежна ад жыццёвых абставінаў, а з другога - таксама палягчае працу самой камісіі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства