viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч: Я ў суд ужо хаджу як на працу (дапоўнена)

2015 2015-08-27T09:28:43+0300 2015-08-27T16:11:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота Радыё Свабода.

Мікалай Аўтуховіч. Фота Радыё Свабода.

Гродзенскі абласны суд адхіліў 27 жніўня прыватную скаргу Мікалая Аўтуховіча на судовае рашэнне аб працягу аб працягу на паўгады прэвентыўнага нагляду.

«У мяне не было сумневаў у такім рашэнні. Загад падоўжыць нагляд паступіў зверху. Я пра гэта ведаў яшчэ ў сакавіку», - пракаментаваў Аўтуховіч гэтае рашэнне карэспандэнту «Беларускага партызана».

***

У Гродзенскім абласным судзе на 27 ліпеня быў прызначаны разгляд прыватнай скаргі прадпрымальніка і былога палітвязня Мікалая Аўтуховіча, якому Ваўкавыскі раённы суд з другой спробы працягнуў прэвентыўны нагляд на 6 месяцаў. Пачатак разгляду ў 9-30.

Былы палітвязень, які па стане здароўя не змог прысутнічаць на судовым паседжанні 6 жніўня, просіць адмяніць пастанову суда Ваўкавыскага р-на аб працягу прэвентыўнага нагляду і звязаных з ім абмежаванняў у дачыненні да яго, а матэрыялы справы накіраваць на новы разгляд.

Вось што з гэтай нагоды піша Мікалай Аўтуховіч у фэйсбуку :

“…Зноў еду ў абласны суд. Будзе разглядацца скарга на рашэнне Ваўкавыскага суду, які ў парушэнне закона, разгледзеў без мяне хадайніцтва пракурора і падоўжыў мне прэвентыўны нагляд на шэсць месяцаў. Як казаў, праверым яшчэ раз абласны суд на прафпрыдатнасць. Наперадзе чакаюцца судовыя працэсы з санэпідэмстанцыяй і магчыма з Міністэрствам транспарту. Яны законы разумеюць па свойму, падмяняюць паняцці і значэння законаў і натуральна хочуць грошай. Цікава, а як будзе жыць наша ўлада, калі народ абвесціць байкот любым парушэнням, наогул перастане парушаць законы і перастане плаціць ім грошы? Ды яны ўжо ўсё прадумалі і прадэманстравалі. Будуць наўмысна будаваць пасткі, і смактаць з народа грошы. Але правакаваць людзей на парушэнні, гэта таксама злачынства. Чым далей, тым цікавей. Нечым жа ўсё гэта абавязкова скончыцца. Нават у нашага “памяркоўнага" народа цярпенне лопне”.

Mikalai Avtukhovich

Разгледзеўшы справу без ўдзелу Аўтуховіча, суд фактычна пазбавіў яго магчымасці  даваць тлумачэнні па справе, заяўляць адводы і хадайніцтвы, задаваць пытанні прадстаўніку упраўлення дэпартамента выканання пакарання, далучаць да матэрыялаў справы іншыя дакументы.

Апрача таго, што прысуд падлягае адмене ў выпадку, калі крымінальная справа разгледжана ў адсутнасць абвінавачанага, акрамя выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 294 КПК, выклікаюць сумненні і падставы  для падаўжэння прэвентыўнага нагляду за Аўтуховічам.

Чытайце таксама: Павел Сапелка: Аўтуховіча фактычна пазбавілі права на абарону 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства