viasna on patreon

Парламент лічыць, што моўнае пытанне ў заканадаўстве ўрэгулявана выдатна

2015 2015-08-12T09:24:48+0300 2015-08-12T09:24:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputaty_parlamienta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы разгледзела заяву схода Салігорскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы аб неабходнасці надання беларускай мове не дэкларатыўнага, а сапраднага дзяржаўнага статусу ды забеспячэння рэальнай роўнасці дзьвюх дзяржаўных моваў ва ўсіх сферах жыцця.

Старшыня парламенцкай камісіі Аляксандр Сягоднік у сваім адказе салігорскім тэбээмаўцам ужо традыцыйна спаслаўся на афіцыйнае двухмоўе і права кожнага абіраць мову зносін. Па яго словах, дзеючае заканадаўства не абмяжоўвае права грамадзян карыстацца той або іншай дзяржаўнай мовай. Пытанні ж развіцця і ўжывання беларускай і рускай моваў, а таксама пытанні забеспячэння канстытуцыйных правоў грамадзян у моўнай сферы, на думку дэпутата, датковага ўрэгулявання на заканадаўчым узроўні не патрабуюць.

- Маючы зносіны з нашымі дзяржаўнымі органамі, заўсёды ўзгадваецца райкінкаўскае “да гузікаў прэтэнзіі ёсць?” У парламенце нам распавядаюць, што моўнае пытанне ў айчынным заканадаўстве выдатна ўрэгулявана. У профільнымх міністэрствах кажуць, што усё робіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і ўвогуле з беларускай мовай у нас усё акей, - каментую рэакцыю ўладаў на свае звароты старшыня мясцовай суполкі ТБМ Уладзімір Масакоўскі. - Вось толькі беларускамоўныя садкі і школы ў гарадах адсутнічаюць. Тая ж тэндэнцыя і ў сферы адукацыі на вёсцы. Амаль паўсюль у грамадскім жыцці кіраўніцтвам выканкамаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў прынцыпы моўнай роўнасці не выконваюцца. На вуліцах беларускую мову ўжо амаль не чуваць.

Прадстаўнікі Салігорскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы заклікаюць беларускамоўных грамадзян да актыўнага адстойвання сваіх правоў ды абяцяюць шэраг інавацыйных захадаў супраць моўнай дыскрымінацыі ўжо ў самай бліжэшай будучыні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства