Бабруйск: сябры "Справядлівага свету" аддаюць перавагу тэрытарыяльным камісіям

2015 2015-07-15T23:52:31+0300 2015-07-15T23:52:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітычныя партыі Бабруйска вызначыліся з сваімі прэтэндэнтамі, зараз актывісты вырашаюць, ці варта ім вылучацца ў тэрытарыяльныя і ўчастковыя камісіі.

Мясцовыя сябры партыі "Справядлівы свет" правялі сход і вырашылі, што будуць спрабаваць патрапіць толькі ў тэрытарыяльныя камісіі.

-Калі б нас было шмат, мы б спрабавалі "пакрыць" усе ўчасткі, каб убачыць поўную карціну. Але, на жаль, у нас недастаткова людзей, - кажа актывістка бабруйскай суполкі Ніна Федзяева. - На мінулых выбарах нашы сябры траплялі ва ўчастковыя камісіі і практычна не атрымалі ніякай карыснай інфармацыі, бо іншыя сябры камісіі ўсімі сіламі стараліся перакрыць доступ "апазіцыянерам". Было вельмі заўважна, што яны толькі выконвалі загады, якія ішлі з тэрытарыяльных камісій. Таму мы ўсе свае сілы вырашылі кінуць на назіранне, спадзяемся, гэта дасць плён.

У тэрытарыяльныя камісіі будуць спрабаваць патрапіць два сябры "Справядлівага свету": Альберт Секержыцкі ў Першамайскім раёне і Арцём Мігалкін у Ленінскім.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international