Бабруйск: выбары стартавалі без сюрпрызаў, ідзе стварэнне ініцыятыўных груп

2015 2015-07-09T21:40:15+0300 2015-07-09T21:40:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary_prezidenckija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбарчая кампанія ў Бабруйску стартавала ціха і без сюрпрызаў. Мясцовыя апазіцыйныя партыі і арганізацыі ўжо вызначыліся з "сваімі" прэтэндэнтамі і займаюцца фармаваннем ініцыятыўных груп.

Бабруйская каардынатарка кампаніі "Гавары праўду" Алена Мядзведзева кажа, што яе каманда мала змянілася з мінулых выбараў.

-Як і на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, з намі будуць працаваць некаторыя з мясцовых сябраў АГП, сацыял-дэмакратычнай партыі, актывісты з незалежных прафсаюзаў. Гэта правераныя людзі, якія ведаюць, што і як рабіць. Нядаўна мы сабралі 25 тысячаў подпісаў за “Народны рэферэндум”, значыць, справімся і з гэтай задачай. Будзем збіраць подпісы за вылучэнне Таццяны Караткевіч. Канечне, негледзячы на вопыт, рыхтавацца ўсё роўна трэба, бо ў выбарчым заканадаўстве адбываюцца змены. А часам важны нават самы незаўважны нюанс. Мы адсочваем усю інфармацыю і папярэджваем нашу каманду, - адзначыла Алена Мядзведзева.

Старшыня бабруйскай суполкі БСДП "Грамада" Юры Грынявецкі расказаў, што яны з аднапартыйцамі вырашылі не падтрымліваць нікога з прэтэндэнтаў. Але яны збіраюцца ўзяць удзел у назіранні за выбарамі.

Сябры АГП ствараюць ініцыятыўную групу па вылучэнні Анатоля Лябедзькі, сябры "Справядлівага свету" падтрымаюць кандыдатуру Сяргея Калякіна. А бабруйскія сябры БХД фармуюць ініцыятыўную групу па вылучэнні Міколы Статкевіча.

-Мы не можам падтрымаць кагосьці з прэтэндэнтаў, пакуль у турмах сядзяць палітвязні, - кажа Таісія Кабанчук, бабруйская каардынатарка БХД. - Таму мы вырашылі вылучаць Статкевіча, хоць разумеем, што яго не зарэгіструюць у якасці кандыдата. Але нам цікава, што думаюць наконт гэтых выбараў бабруйчане, і гэтая кампанія выдатны шанец паразмаўляць з людзьмі, данесці да іх свае думкі. Таксама я буду абласной каардынатаркай кампаніі БХД "Права выбару", будзем назіраць за тым, як праходзяць выбары ў Бабруйску, - кажа Таісія Кабанчук.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international