viasna on patreon

Больш за месяц няма звестак ад Ігара Аліневіча

2015 2015-07-07T18:29:36+0300 2015-07-07T18:35:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ihar-alinevicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Як паведаміла маці палітвязня Валянціна Аліневіч, больш за месяц няма звестак ад яе сына Ігара Аліневіча, які адбывае пакаранне ў калоніі Віцьба-3. Гэты факт выклікае вялікую занепакоенасць, бо апошняе, што вядома родным і правабаронцам пра лёс палітвязня – гэта чарговае змяшчэнне ў ШІЗА яшчэ ў траўні.

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Наста Лойка адзначае, што абмежаванне камунікацыі зняволеных – гэта адна з найбольш распаўсюджаных форм уціску.

“Адсутнасць кантакта са зняволенымі, канешне, падштурхоўвае грамадства, родных і абаронцаў да думак, што чалавек мог быць змешчаны ў ШІЗА, у дачыненні да яго маглі ўжыць катаванні ці збіць. Тое, што адміністрацыя спецыяльна мэтава абмяжоўвае камунікацыю, нагадвае такую нагнятальную сітуацыю запужвання. Што тычыцца непасрэдна Ігара Аліневіча – да яго ў калоніі пільная ўвага найперш праз яго асаблівы статус. Таму адміністрацыя не хоча, каб пра яго шмат ведалі. ”

Праваабаронцы звязваюць факты ўціску палітвязняў таксама і з распачатай выбарчай кампаніяй, якая заўсёды характарызавалася падвышэннем увагі ўладаў да зняволеных і абмежаваннямі, ў тым ліку і сваеасаблівай цэнзурай, адсутнасцю камунікацыі. Адзін з апошніх выпадкаў – нядаўняя сітуацыя з палітвязнем Мікалаем Дзядком, да якога беспадстаўна не пусцілі адваката.

“Атрымоўваецца сваеасаблівая паралель чым больш мы кажам пра праблему палітвязняў у нашай краіне, тым больш узмацняецца на іх ціск. Але ўсёадно гэта сітуацыя, якой варта надаваць галоснасць”, – сцвярджае Валянціна Аліневіч.

Нагадаем, Ігар Аліневіч прысуджаны ў 2011 годзе да васьмі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў “хуліганстве“, якое ён ніколі не прызнаваў. З моманту пераводу ў калонію “Віцьба-3“ у ліпені 2014 года Аліневіч падвяргаецца шматлікім уціскам: прынамсі шэсць разоў ён быў змешчаны ў адзіночную камеру, сувязь з роднымі і знаёмымі адміністрацыя калоніі трымае пад жорсткай цэнзурай, палітвязень не аднойчы пазбаўляўся сустрэч са сваякамі.

palitviazni.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства