viasna on patreon

Кухня TV: Беларусь, Балонскі працэс і акадэмічныя свабоды

2015 2015-05-12T15:07:44+0300 2015-05-12T15:51:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/balonski-praces.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марина Штрахова, Валентин Стефанович и Владимир Дунаев.

Марина Штрахова, Валентин Стефанович и Владимир Дунаев.

Кіраўніцтва нашай краіны прымае захады па далучэнні Беларусі да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА)– Балонскага працэсу. Беларусь падала заяўку на ўступленне ў Балонскі працэс у 2011 годзе. У 2012 годзе гэтая заяўка была знята з парадку дня саміту міністраў адукацыі ЕПВА і перанесена на 2015 год па прычыне невынанання асноўных прынцыпаў Балонскага працэсу, такіх як акадэмічная свабода, інстытуцыйная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй. У Беларусі быў час і магчымасці правесці адпаведныя рэформы, аднак згодна праведзенаму “Маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод”, студэнцкае самакіраванне існуе толькі фармальна. Удзел у Балонскім працэсе выгадны Беларусі па эканамічных, палітычных і іміджавым пазіцыях. Ужо вядома, што рашэнне Балонскай рабочай групы мяркуецца станоўчае.

Ці азначае гэта, што можна спадзявацца на мадэрнізацыю сістэмы беларускай вышэйшай адукацыі? Ці палепшыццца сітуацыя з акадэмічнымі свабодамі ў нашай краіне? Пра гэта разважаюць удзельнікі праваабарончага відэапраекту “Кухня-TV” Уладзімір Дунаеў, прафесар, сябра Грамадскага Балонскага камітэта, Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” і каардынатарка “Маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод”, юрыст МПГ “Студэцкая Рада” Марына Штрахава напярэдадні саміту міністраў адукацыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, які пройдзе 14-15 траўня ў Ерэване.

На думку прафесара Уладзіміра Дунаева, асаблівых падставаў для аптымізму няма, бо існуе праблема канфлікту каштоўнасцяў: у нас іншыя каштоўнасці, якія вызначаюць адукацыйную палітыку, і выцесніць іх вельмі цяжка. “Але нават прызнаць сам канфлікт акадэмічных каштоўнасцяў, ужо было б вельмі шмат”, - мяркуе эксперт.

Іншыя выпускі праграмы “Кухня TV”

Кухня TV: Беларусь, Балонскі працэс і акадэмічныя свабоды

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства