viasna on patreon

У Шклове круглы стол мясцовыя ўлады палічылі “масавым мерапрыемствам”

2015 2015-05-05T17:34:04+0300 2015-05-05T17:35:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shklou-ratusha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ратуша ў Шклове.

Ратуша ў Шклове.

Чальцы грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і Магілёўскай абласной арганізацыі РГА “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны” накіравалі ў Шклоўскі райвыканкам ліст з прапановай аб сумесным правядзенні круглага стала аб ролі мясцовага самакіравання і гісторыі Магдэбурскага права на шклоўскай зямлі. У адказе з райвыканкама паведамілі, што патрэбна падаць заяўку ў адпаведнасці з Законам “Аб масавых мерапрыемствах”, пасля чаго яна будзе разгледжана і будзе вынесена рашэнне.

Як паведамляе шклоўская незалежная газета “Шклоў-інфо” (№ 9 за травень 2015 г.), прапанову аб сумесным правядзенні мерапрыемства ў Шклоўскі райвыканкам накіраваў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” Яраслаў Клімуць. У адказ на прапанову Я. Клімуць атрымаў з Шклоўскага райвыканкама ліст №483-ву ад 10.04.2015 г., падпісаны старшынёй Шклоўскага райвыканкама Аляксандрам Бойка. У лісце старшыня райвыканкама паведаміў актывісту, што “На Ваш зварот па пытанні правядзення грамадскага круглага стала на тэму “Магдэбурскія традыцыі на Магілёўшчыне” у Шклове 18 красавіка 2015 года Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт у адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 г. №114-З “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” Вамі не выкананы патрабаванні ў частцы належнага афармлення заявы, а менавіта: не пазначаны канкрэтнае месца правядзення, крыніца фінансавання дадзенага масавага мерапрыемства, імя па бацьку, дата нараджэння і грамадзянства арганізатара. На падставе вышэйадзначанага вам неабходна падаць заяву ў Шклоўскі райвыканкам у адпаведнасці з патрабаваннямі вышэйназванага Закона, пасля чаго яна будзе разгледжана і вынесена па ёй рашэнне”.

Мясцовая грамадскасць чакала ад раённых уладаў кроку насустрач і прапановы аб правядзенні “мерапрыемства” у будынку шклоўскай ратушы ці ў мясцовым краязнаўчым музеі, піша “Шклоў-інфо”. Замест гэтага быў атрыманы незразумелы ліст з адмовай, не зважаючы на тое, што ў свой час актыўны ўдзел у адраджэнні шклоўскай ратушы прымаў будучы кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

У выніку круглы стол, прысвечаны магдэбурскім традыцыям і мясцоваму самакіраванню на Магілёўшчыне, у якім прынялі ўдзел не толькі мясцовыя грамадскія актывісты, але і госці з Магілёва, Мінска і нават з Францыі, у Шклове быў ўсё ж праведзены ў прыватным памяшканні.

Чым замінала праводзімае непалітычнае мерапрыемства шклоўскім ўладам, застаецца абсалютна незразумелым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства