viasna on patreon

Юрый Рубцоў азнаёміўся з матэрыяламі справы

2015 2015-04-22T17:37:37+0300 2015-04-22T17:38:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou-juryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, сёння Юрый Рубцоў азнаёміўся з матэрыяламі справы, узбуджанай у адносінах да яго па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса - “Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”. Усяго за гэты час за ім зафіксавана чатыры “ўхілення ад працы”.

Бліжэйшым часам справа будзе перададзена ў пракуратуру, а потым - у суд. Дата судовага паседжання стане вядомая цягам месяцу. Юрыю Рубцову пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

На дадзены момант палітзняволены знаходзіцца ў СІЗА горада Баранавічы і працягвае галадоўку. Медычны агляд яму не прапаноўваўся.

Нагадаем, Юрый Рубцоў адмаўляўся працаваць на прапанаваных прадпрыемствах з-за нізкага заробку і патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне – 600 долараў. Палітвязень лічыць, што завядзенне новай справы па арт. 415 КК незаконна, як і крымінальная справа, па якой ён зараз адбывае тэрмін (“абраза суддзі”).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства